Читать «Так і жывём, брат» онлайн - страница 234

Васіль Ткачоў

– Дык і кажу ж: цябе ж па гэтаму целявізару не пагладзіш, дыхання твайго, сынок, не пачуеш, не-а… Я і вачэй тваіх добра не бачу… Углядаюся, і не бачу… У цябе бацькавы, панасавы, вочы былі… Панасавы вочы помню, твае – не… Прыехаў бы калі-небузь, сынок… Я не прашу ўжо цябе памагаць мне, людзі, дзякаваць Богу, пакуль ёсць у нашай вёсцы жывыя, то выручаць… Дзякуй во і Верцы з зяцем Віктарам… А ты б праехаў той дарогай, як я сёння пракацілася, і не пазнаў бы нічога паабапал яе… Усё змянілася… Шкада, вельмі шкада, по гэтаму целявізару не пакажаш табе ўсяго, што я сёння бачыла… Не пакажаш хат, якія закапалі… Не пакажаш калодзежа, з якога я ваду чэрпаю… Вулку нашу, па якой ты хадзіў, не пакажаш… Прыедзь, сынок, паглядзі на свае вочы… За родную клямку патрымайся…– Во, ўспомніла!.. – Старая раптам адвярнулася ад сына, паглядзела на Віктара: – А чаго гэты мы карткі са сцяны не ўзялі, каб яму ў Маскву паказаць? І я забылася. Во галава мая садовая!..

– Мама, даруй, – схіліўшы галаву, раптам ціха прамовіў Пецька.

– А? Ты нешта сказаў, Пецька? – пастарался бліжэй паднесці вуха да манітора Апанасіха, але тады яна не бачыла сына, і тады старая зноў села так, як і сядзела: усутыч з экранам.

– Ён папрасіў прабачэння, – падказала дачка. – У цябе, мама, папрасіў…

– Дык ты калі прыедзеш, сынок? – нібы не чуючы дачкі, ўпілася ў Пецькаў твар старая. – А то памру і не дачакаюся… Прыедзь, сынок… Ці мо табе грошай выслаць на дарогу?

– Не трэба грошай, – няпэўна адказаў Пецька. – Знойдзем… Я прыеду, мама…

– Абяцаеш? Не брэшаш?

– Абяцаю. А цяпер давайце падымем келіхі на нашу сустрэчу, – прапанаваў Пецька і падняў сваю чарку.

Тое ж самае зрабілі ў Верчанай кватэры. Пецька пераканаўся, што не адзін трымае пітво ў руцэ, паўтарыў:

– За сустрэчу! Мама! Верка! Віктар! Сашка! Светка! І хто там яшчэ?.. Толькі чуб бачу… Хто там такі, а?..

– Восіп я, – адказаў сам за сябе малы і працягваў займацца сваімі справамі каля стала.

– І Восіпа прыеду пагляджу… Ну, за сустрэчу!..

Выпілі. Апанасіха бачыла, як яе Пецька закусваў скрыльком сала, апетытна падносячы яго да роту, і падумала: “Дык сала ж і ў нас ёсць. Ці там мо смачнейшае? Толькі хто ж яго ведае, якое яно сала там, дзе нас няма…”.

Вярталася Апанасіха дадому ў той жа дзень надвячоркам. Нагаварылася з Пецькам, і на душы ў яе было светла і радасна. Абяцаў прыехаць сынок, значыць. Нарэшце. Што ж, яна будзе чакаць.

Старая зноў успомніла Пецьку ў чорным касцюме, у белай кашулі, пры гальштуку. Быццам і пабачыліся сёння, быццам бы і не. Усё роўна як з тэлевізарам пагаманіла. Ці мо гэта ёй прыснілася ўсё? Ды і нешта ён адзін быў за сталом… А дзе жонка, дачка?..

Ужо перад самай вёскай Апанасіха папрасіла зяця:

– Віця, дык яна тая штукенцыя называецца, па якой я з Пецькам пераглядалася? А то спытаюць суседзі, а я і не знайду, што адказаць.

Віктар усміхнуўся, ціха, але выразна прамовіў:

– Скайп. Запомніце?

Апанасіха спярша кіўнула, паабяцала запомніць, а тады рашуча махнула рукой: