Читать «Як пакахаць ружу» онлайн - страница 37

Сяргей Кавалёў

Не стала глебай— засталася глінай. Hi кветак не ўзрасціла, ні травы... Пад коўзкай цінай Каля рэчкі плыннай Ляжала цяжкім скарбам нежывым. Ёй не было ні страшна, ні балюча, Калі яна тушыла бляск ляза Рыдлёўкі I агонь прыручвала, А той удзячна твар яе лізаў. Не стала глебай. Засталася глінай. Жыцця ніводнай кветцы не дала... Гліняны глячык з роўнядзі стала Глядзіць у свет Вачамі кветак сініх.

«Гліна»

Твор завершаны сам у сабе, без дыдактычна-рытарычных прымусаў, без павярхоўных сцвярджэнняў, з глыбокім i, што асабліва істотна, неаднапланавым, шматгранным сэнсам. Пра што гэты верш? Пра гліну? Пра мастацтва (карыснае i прыгожае)? Пра чалавека, складанасць яго лёсу? Пра сэнс жыцця? Пэўна, пра ўсё разам, i ўсё ж — пра гліну. Колькі няздзейсненасці, заклятасці, болю: не стала, не ўзрасціла, не жывым, не было, не дала жыцця, зноў не стала! I — як збавенне, дараванне ўсяго — нечаканы эквівалент: глядзець у свет вачамі кветак сініх. Аўтарка тут амаль не выкарыстоўвае прыёму адухаўлення (акрамя слоў «глядзіць», «твар», «вочы»), ва ўсякім разе пазбягае яго банальна-спрошчанага варыянту, па якому дрэвы звычайна пагражаюць браканьеру сваімі рукамі-галінамі, а мядзведзь пры гэтым ледзь не мацюкаецца. Усе дзеянні, працэсы максімальна набліжаны да фізічна магчымых, рэальных для рэчыва i ў той жа час маюць далёкую паралель з рухамі, дзеяннямі чалавека, нечакана i натуральна наказана ўсеагульная еднасць i ўзаемапранікненне матэрыі ў сусвеце: ва ўнутранай сутнасці чалавека ёсць драбок сутнасці гліны, i наадварот, гліна валодае ўласцівасцямі адпаведна паводзіць сябе пад уздзеяннем знешніх працэсаў, выяўляючы агульныя заканамернасці сусвету (гліна, як i вада, i камень, валодае магчымасцю захоўваць інфармацыю, своеасаблівай памяццю).

На гэтай жа філасофскай аснове ўзнік, напрыклад, верш «Агонь», але створаны ён з большай ступенню адухаўлення; прыпадабненне агню да чалавека максімальна магчымае пры захоўванні паралелі з фізічна-хімічнымі прац

Агню даслалі ліст: Тугі I гладкі папяровы скрутак, Шаўковай стужкай абвінуты, Пячаткай сцяты за paгi. Вось вестку пальцы прынялі. Імгненна пачарнела стужка, Пакуль рукой дрыготкай гушкаў Агонь доўгачаканы ліст.

Малюнак «плодева-асязальны» (Р. Барадулін), працэс вывераны сваёй паслядоўнасцю ў часе, сэнс верша зноў жа неаднапланавы, кодава заглыблены ў структуры твора. Трагічнасць i недарэчнасць дзеяння чалавека адлюстравана праз натуральнасць, халодную незваротнасць прыроднай з'явы:

Твар ад натугі зыркім стаў, Дрыжалі вусны ў хваляванні. Што там — адмовы ці прызнанне — У белай глыбіні ліста? «Я так чакаў пісьма здалёк. Святла, каб прачытаць, мне хопіць...» Ён скрутак разгарнуў — i попел Гарачы твар яго апёк.