Читать «Партрэт шкла» онлайн - страница 9

Сяргей Кавалёў

Аднак калі сам зварот маладых паэтаў да гісторыі радуе i прыцягвае ўвагу чытача, то пра высокі мастацкі ўзровень гістарычных твораў як твораў паэзіі казаць пакуль не даводзіцца, акрамя, бадай што, вершаў тых жа А. Мінкіна i С. Сокалава-Воюша. Не даводзіцца па прычынах як аб'ектыўнага, так i суб'ектыўнага характеру. Вершы на гістарычную тэму пры ўсёй ix карыснасці i патрэбнасці часам завельмі дыдактычна-рытарычныя, праз патрыятычныя эмоцыі i заклікі не бачна ні гісторыі, ні мастацкасці; увагу паэтаў прыцягваюць усяго некалькі падзей i постацей: Грунвальд, паўстанне 1863 года, Рагнеда, Вітаўт, Скарына, Каліноўскі, што сведчыць пра вузкія веды аўтараў i ранейшую мастацкую неабжытасць нашага шматвяковага мінулага, пра схільнасць да сімвалізацыі, эмблемаізацыі гістарычных асоб. Няўжо толькі Грунвальд i Крутагор'е маюць адносіны да фарміравання духу нацыі, а Ворскла, напрыклад,— не мае, i паражэнні ніяк не адлюстроўваюцца ў народнай свядомасці? Маладыя аўтары, не маючы ўласнай мастацкай канцэпцыі гісторыі, у лепшым выпадку запазычваюць яе ў творах Уладзіміра Караткевіча, у горшым — абыходзяцца ўвогуле без яе, прычым не надта задумваючыся пра фармальную спецыфіку гістарычнай паэзіі.

Значна менш, чым калісьці, з'яўляецца зараз у маладых паэтаў вершаў пра Вялікую Айчынную вайну і, адпаведна, меыш эксплуатацыі гэтай тэмы, паэтычных падробак. Хаця слова «менш» не азначае таго, што такія павярхоўна-гераічныя творы не з'яўляюцца зусім (верш З. Мінчанкі «Урок мужнасці», напрыклад) . Усё ж такі пасля Куляшова, Панчанкі маладому чалавеку 20—25 гадоў напісаць добры твор пра вайну цяжка, a благі — пісаць не варта. З усёй нядаўняй паэтычнай прадукцыі на ваенную тэму можна вылучыць хіба што верш Валянціны Аколавай «У музеі Вялікай Айчыннай вайны»:

Сярод музейных экспанатаў Ляжыць прастрэленая гільза. Мікрон вайны. Жыццё салдата. Які У 20 год загінуў. За 10 дзён да Перамогі, За 40 дзён да смерці мамы. — Яшчэ, вайна, цябе так многа, А тых, хто выжыў, гэтак мала.

Строгая, канстатацыйна-матэматычная форма выяўлення дазволіла аўтарцы сказаць мала, але істотна, стварыць верш сціслазмястоўны, шкада толькі бачыць у гэтай форме выпадковы прыём, а не свядомую манеру выяўлення. Пасля цудоўнага верша Валянціна Жданко «Кожны першы», калісьці надрукаванага «Полымем» i адзначанага Піменам Панчанкам, верш «У музеі Вялікай Айчыннай вайны» — ці не лепшы твор са змешчаных маладымі паэтамі ў газетах i часопісах вершаў пра вайну.

Ваенная тэма для творчасці маладых паэтаў мае асаблівае значэнне, але наколькі яна важная, настолькі i небяспечная: добра распрацавана папярэднікамі, а зварот да яе скарачае шлях да публікацыі. Разам з томай любові да Радзімы i тэмай кахання яна ўтварае той магічны трохкутнік, у які перш за ўсё заганяе сябе ыявопытны пачатковец i ў якім цудоўна адчувае сябе прафесійны графаман. I першы, i другі дыскрэдытуюць свядома ді падсвядома i гэтыя вялікія тэмы, i паэзію ўвогуле. Але зараз болей пішуць не пра вайну, а пра памяць аб ёй, напрыклад, пра маці, якая чакае сваіх загінуўшых сыноў: