Читать «Партрэт шкла» онлайн - страница 7

Сяргей Кавалёў

Мусіць, ніводны пісьменнік не лічыць сябе бяздзейсным у дачыненні да развіцця беларускай літаратуры. Ніводны не згодзіцда з тым, што ў сённяшнім крызісным становішчы адносін літаратуры i чьь тача ёсць частка яго асабістай віны.

«Хіба я не пішу свае творы па-беларуску, хіба я не заклікаю любіць i шанаваць спадчыну продкаў?» — будзе гаварыць такі аўтар, будзе вінаваціць ва ўсім пралікі ў нацыянальнай палітыцы дзяржавы, дапушчаныя ў часы застойнага перыяду, i парушэнні ленінскіх запаветаў у часы культу асобы.

Наш аўтар мае рацыю, i мы падкрэслівалі ўжо, што галоўнай прычынай крызісу ўзаемаадносін літаратуры i чытача з'яўляецца занядбанае становішча беларускай мовы ў палітычным, эканамічным i культурным жыцці рэспублікі. Але ж i ўнутрылітаратурныя праблемы тут існуюць, якія калі не паглыбляюць сам крызіс, дык замінаюць пераадоленню яго.

Вось, скажам, у школьнікаў няма павагі i любові да гісторыі свайго народа, як няма i ведаў па гэтай гісторыі. Безумоўна, вінаватыя тут найперш прадстаўнікі гістарычнай навукі, i вельмі своечасова з'явіліся артыкулы У. Арлова, В. Грыцкевіча, А. Сідарэвіча пра бездапаможнасць i тэндэнцыйнасць падручнікаў па гісторыі БССР для сярэдніх школ i ВНУ.

Але ж у нас больш за трыста членаў СП БССР ды яшчэ сотні дзве маладых літаратараў. Няўжо сярод ix няма каму напісаць два дзесяткі пазнавальных «кніжачак для чытання» па гісторыі i культуры нашага народа: пра Грунвальд i Крутагор'е, пра Давыда Гарадзенскага i Вітаўта, пра Гусоўскага i Дуніна-Марцінкевіча? Няўжо сярод ix няма каму распрацаваць шматмесячны цыкл радыёперадач «Школьнікам — пра гісторыю» ці зрабіць тое ж самае для тэлебачання? Няўжо ад чарговага зборнічка вершаў ці апавяданняў беларускай культуры будзе больш карысці?

Ёсць сярод пісьменнікаў i людзі з тэхнічнай адукацыяй, але няма ў беларускіх школьнікаў ніводнай кнігі на роднай мове пра аўтамабілі i караблі, дырыжаблі i самалёты, камп'ютэры i відэатэхніку, пра смелый падарожжы i нечаканыя вынаходствы...

Большая ўвага да гістарычнай, прыгодніцкай, фантастычнай літаратуры, стварэнне побач з мастацкімі творамі папулярна-пазнавальных кніг не толькі пра Беларусь, але i «пра ўсё на свеце» — вось галоўная наша задача на сённяшні дзень.

Неабходна, відаць, глыбока ўсвядоміць выказванне Э. Берна: «Быць цікавым — першы абавязак малавядомага аўтара. Права быць сумным належыць толькі тым пісьменнікам, якія ўжо праславіліся».

МЕТРО ЛЯ ЗАМЧЫШЧА

Вельмі няпростае гэта паняцце — маладая беларуская паэзія.

Уключае яна паэтычныя спробы аўтараў, якія толькі-толькі дэбютавалі на старонках перыядычных выданняў: Алеся Бабаеда, Анатоля Вішнеўскага, Алега Ждана, Міхася Курылы, Юрася Пацюпы, Галіны Самойлы, Леаніда Трубача, Валерыя Шлыкава i многіх іншых. Спробы часам прыкметныя i перспектыўныя для далейшага развіцця, а часам — i невыразныя, відавочна бездапаможныя.