Читать «Партрэт шкла» онлайн - страница 10

Сяргей Кавалёў

Вочы выцвілі, як валошкі... Паўстагоддзя амаль мінула... Ды чакае бабуля моўчкі Трох сыноў — вайна не вярнула. Загамоніць вецер на вуліцы — Зварухнуцца у хаце шторы, I да шыбіны тварам туліцда: «Мо вярнуўся ўсё ж каторы?!» Віктар Трусевіч. Чаканне Сівенькая бабка сядзіць на падворку, Здаецца, вядзе з некім блізкім гаворку. Адна, як былінка, свой век звекавала,— Вайна ўсю сямейку з сабою забрала... Адно, што вятрыска насвіствае з клеці, А ёй раптам здасца, што там — яе дзеці... Алесь Пісарык. «Сівенькая бабка...»

Наўмысна падаём гэтыя два вершы побач не толькi для таго, каб была заўважная ix тэматычная еднасць. Не, з прадукцыі апошніх гадоў пры жаданні можна было б выбраць i значна больш прыкладаў тэматычнай еднасці. У дадзеным выпадку — відавочнае падабенства прынцыпаў пабудовы верша, стэрэатыпнае выяўленне тэмы; абавязкова: бабулька, вайна, напаўрэальная гаворка, вецер; i па выбару: хата альбо падворак, вецер на вуліцы альбо ў клеці, дзеці альбо сыны. Розніца толькі ў тым, што ў першым выпадку пачатковец выкарыстаў стэрэатып падсвядома (хочацца верыць), a ў другім, больш ужо вопытны паэт,— свядома (хацелася б памыліцца) паклаў яго ў асыову твора. Стэрэатып надзвычай распаўсюджаны, хоць ты складай анталогію вершаў-чаканняў, i што самае жахлівае — непарушны i дзейсны. Нам з самага пачатку «называецца» вобраз маці, якая чакае ўсё жыццё загінуўшых на вайне сыноў, i ў нас імгнеына спрацоўвае рэфлекс суадчування: рэфлекс, узнікшы не пад уздзеяннем гэтых двух вершаў, а пад уздзеяннем ранейшых твораў кіно, літаратуры, жывапісу з аналагічнымі вобразамі, пад уздзеяннем асабістых жыццёвых сустрэч i назіранняў. Нас кранае сам жыццёвы тын, факт, але зусім не вершы А. Пісарыка i В. Трусевіча, якія эксплуатуюць гэты факт разам з нашымі пачуццямі.

Дарэчы, не хацелася б, каб падобная хвароба перакінулася i на гістарычную тэматыку, пэўныя сімптомы чаго ўжо назіраюцца.

Па-ранейшаму большасць аўтараў прыходзіць у паэзію з вёскі, i па-ранейшаму ў паэзіі пераважаюць альбо вясковы быт i рэаліі, альбо бязбытнасць i нерэальнасць сусвету ўвогуле. Аднак урбаністычныя матывы ўсё больш настойліва i пераканаўча гучаць сярод традыцыйна-вясковых мелодый нашай паэзіі, што абумоўлена не толькі урбанізацыяй культуры, але i урбанізацыяй самога жыцця. Адмаўляць у патрэбнасці i жыццяздольнасці спецыфічна гарадской паэзіі — тое ж самае, што адмаўляць у эстэтычных функцыях гарадской архітэктуры з яе мастацкай задачай гуманізацыі жыццёвага асяроддзя.

А. Глобус, Г. Булыка, У. Сіўчыкаў, М. Шайбак нарадзіліся i выраслі ў горадзе, таму ў ix вершах адсутнічае характэрнае для большасці паэтаў непрыманне гарадскога жыцця, не назіраецца ўпартага настальгічнага імкнення назад, у вёску, характэрнага для многіх іншых паэтаў: у паэзіі, вядома, а не ў рэальным жыцці.