Читать «Партрэт шкла» онлайн - страница 8

Сяргей Кавалёў

Безумоўна, уяўленне пра маладую паэзію звязана ў нас з аўтарамі ўжо вядомымі па выступлениях у друку i калектыўных зборніках: Сяргеем Амельчуком, Станіславам Валодзькам, Людмілай Пятруль, Уладзімірам Сіўчыкавым, Міраславам Шайбаком альбо ўвогуле з аўтарамі ўласных зборнікаў: Алегам Мінкіным, Марыяй Баравік, Галінай Булыкай, Кастусём Жуком, Алесем Пісарыкам... З аўтарамі таленавітымі, творчымі i з аўтарамі канвеерна-прадукцыйнымі альбо зусім выпадковымі.

Магчыма, спрэчна адносіць да маладой паэзіі Валянціну Аколаву, Уладзіміра Мазго, Алеся Пісьмянкова, Людмілу Паўлікаву, Віктара Шніпа i іншых маладых членаў СП, але ці не пазбавім мы ў такім разе маладую паэзію неабходнай ступені прафесіяналізму, устойлівасці i акрэсленасці ўласцівасцей, залішне ператварыўшы з'яву ў працэс, тым больш што гэтыя паэты i аўтары, пералічаныя крыху вышэй, у большасці сваёй —прадстаўнікі аднаго паэтычнага пакалення.

Зусім спрэчна, мусіць, нейкім чынам уключаць сюды такіх паэтаў, як Леанід Галубовіч i Леанід Дранько-Майсюк, але, паколькі мы вымушаны карыстацца паняццем «маладая паэзія» i не хочам звесці яго на практыцы да наняцця «юнацкая, пачаткоўская»,— без гэтых двух аўтараў не абысціся, бо ix творчасць шмат у чым вызначае тыя асаблівасці i кірункі развіцця нашай маладой паэзіі, якія склаліся ў сярэдзіне 80-х гадоў i на сваіх сумерах, якасным узроўні акрэсліваюцца ў арыгінальную з'яву для ўсёй беларускай паэзіі.

Што ж новага з'явілася ў маладой паэзіі сярэдзіны 80-х гадоў i што перайшло ад ранейшых часоў, склалася ва ўстойлівую з'яву?

Як частка агульнай тэндэнцыі паглыблення прынцыпу гістарызму не толькі ў літаратуры, мастацтве, культуры, але i ў грамадска-палітычным жыцці,— відавочна павялічылася ўвага да нацыянальнай гісторыі, паглыбілася i патрыятычна ўзвысілася разуменне яе. Калі раней вершы на гістарычнуто тэматыку пісаліся толькі некалькімі паэтамі (А. Мінкіным, С. Сокалавым-Воюшам), то зараз цяжка знайсці хоць некалькі паэтаў, якія б такіх вершаў зусім не пісалі. З'ява такая шчыра радуе і, як адлюстраванне змен i працзсаў у жыцці грамадства, абнадзейвае, дае падставы меркаваць пра далейшыя якасныя змены ў культурным жыцці, у адносінах не толькі да сваёй нацыянальнай спадчыны, але i да нацыянальнай будучыні.

Шчыра радуе зварот да гістарычнай тэматыкі i ўласна ў межах паэзіі, бо яшчэ зусім нядаўна тэма гісторыі ва ўяўленні большасці паэтаў поўнасцю атаясамлівалася з тэмай Вялікай Айчыннай вайны, быццам да 40-х гадоў гісторыі не існавала. Тым самым збядняўся як малюнак далёкага гістарычнага мінулага, так i выява апошняй вайны: на ваенную тэматыку скіроўвалася большасць эпічных памкненняў i патрыятычных пачуццяў i побач са станоўчымі выхаваўчымі момантамі такая празмернасць замінала ў паэзіі адцягнена-філасофскаму асэнсаванню вайны як агульначалавечай праблемы, што, на думку Васіля Быкава, з'яўляецца зараз найбольш актуальным, плённым у літаратуры пра вайну на нацыянальным матэрыяле. Пашырылася i ўяўленне аб патрыятызме, калісьці надзвычай спропічанае i прымітыўнае. I сапраўды: хіба Францішак Савіч альбо Каміла Марцінкевіч не патрыёты свайго народа, як, скажам, Мікалай Гастэла?