Читать «Партрэт шкла» онлайн - страница 80

Сяргей Кавалёў

Кіпіць, бунтуецца рака. А шыю, гордую, бы ў лані, Ca свістам перацяў аркан.

Татары ў смяротным баі знішчылі большую частку абаронцаў палаца, над астатнімі i самім князем навісла пагроза палону. I вось тады

Раз'юшана пярун ударыў, Палац затросся, нібы гляк, Шалёна ўздыбіліся коні, I раскалолася зямля... Тры дні імчалася пагоня, Вятры грывастыя раўлі, Ляцела рэха ў гулкай шыры, I слаўся стэп — На ўсе чатыры, Хадзілі морам кавылі.

Так, усе загінулі, а пагоня імчалася i на трэці(!) дзень дасягнула стэпу. I далей, князёўна нявольніцай у хана, сярод агорклых ненавісных юрт:

А недзе за стэпам, За шумам бароў Радзіма — Далёка-далёка. Чужая гаворка, Чужая рака, I стромкі, Скалою, Бераг... Ахова кінулася шукаць, Ды толькі човен маладзіка Хусцінку на хвалях гушкаў.

I «скалою бераг», i ахова, якая не ахоўвае, але ж кідаецца шукаць — яшчэ не самае горшае. Горш, што сам прынцып наіўнай стылізацыі пад народнае паданне ўжываецца ў сваім ненайлепшым варыянце ў сучаснага паэта. Ды нават калі ўжо браць народнае паданне, то чаму б не адметна беларускае, чаму абавязкова звязваць матыў палаца, горада на беразе возера, у ім i знікшага,— з татарамі, набліжаючыся тым самым да зместу славутага «Сказання аб градзе Кіцежы»? Паданне — адна са слабейшых частак паэмы «На кругі свае», напісанай шчыра, эмацыянальна, але на звычайным сярэднепаэтычным узроўні, які ламаецца, прабіваецца да свежасці i чысціні хіба толькі ў асобных невялікіх урыўках:

З няспетых песень, З невядомых святаў, З нябачаных світанкавых праяў Непадуладна, Лёгка I крылата Ляцела птушка белая мая. Альбо: Адзін у полі — не воін, Калі гэта поле чужое. Устану ў полі Адзін я, Калі гэта поле — Радзіма.

У заключным раздзеле паэмы («Вяртанне») ёсць такія сімвалічныя радкі пра сімвалічную, святую белую птушку:

Знаёма i загадкава палалі Пад крыламі купальскія агні.

Калі дазволіць сабе грэх пераасэнсавання, радкі гэтыя лаканічна i дакладна перадаюць змест паэмы, уражанне ад яе i месца на агульным фоне беларускай паэзіі, вось толькі купальскія агні — знаёмыя, але не загадкавыя ў паэме, якая займае палову кнігі.

Другая палова кнігі — вершы. У першым жа з ix паэт слушна сцвярджае:

Тады падымаецца крона, Калі беражэш карані.

Ісціна бясспрэчная, шматзначная i асабліва важная ў наш час — час паслаблення народных, нацыянальных каранёў, жыццёва неабходных i крэўных каранёў Бацькаўшчыны. Так:

У кожным лісціку жыве яе дыханне, У кожным дрэве — тайна каранёў. Прыгледзішся — i ў сполахах агнёў Забытая гісторыя паўстане.

Пастаянны матыў вершаў Міколы Пракаповіча — матыў вяртання: вяртання дадому, да вытокаў, да каранёў, i калі ў кнізе часта сустракаецца вобраз дарогі, усе гэтыя дарогі вядуць назад, вяртаюць часам ужо з назвы вершаў: «Радавод», «Вяртанне дадому», «Вяртанне Міхала Агінскага».