Читать «Партрэт шкла» онлайн - страница 22
Сяргей Кавалёў
— Вот и вечер. Ни звука, ни шороха, как в деревне. Даже автобусы исчезли. Хоть бы уже дождь пошел, что ли,— не вытрымаў нарэшце Глеб i зірнуў на Алену.
Яна не адгукнулася на яго бязважкія словы, i толькі дождж ахвотна забарабаніў сваімі незлічонымі пальцамі па слізкім шкле».
Сумныя, аднак, жарты...
Але калі вядзедца размова пра нейкую праблему, задачу ў літаратуры, то сама наяўнасць размовы — ужо сведчанне таго, што гэтая задача, праблема пачалі вырашацца, азначыўся пэўны зрух, i гаворка — толькі адлюстраванне, водгук тых глыбінных змен i працэсаў, якія адбываюцца ў самой літаратуры. Калі мы пішам пра гістарычную памяць, акалагічныя праблемы, праблему ўзаемадзеяння горада i вёскі i г. д., мы звяртаемся найперш да «Знаку бяды» В. Быкава, «Маці ўрагану» У. Караткевіча, «Нерушу» В. Казько, «Паляванне на Апошняга Жураўля» А. Жука, «Доказу ад процілеглага» В. Гігевіча, «Сачынення на вольную тэму» А. Кудраўца. Усе гэтыя творы ўзніклі ў 80-я гады, i звяртаемся мы да ix не толькі таму, што ў гаворцы пра сучаснасць i сучасную літаратуру нам патрэбны сучасныя ж прыклады для сваіх «лагічных пабудоў», a i таму, што з'яўленне ў апошнія гады гэтых твораў — яркае сведчанне тых працэсаў, тэндэнцый, якія зараз адбываюцца ў сучасным грамадстве i сучаснай літаратуры.
Toe ж самае можна сказаць i пра паэзію. Але тут выявіцца малюнак яўна нераўыазначны, даволі адмысловы i спецыфічны. I перш за ўсё таму, што урбаністычныя матывы як пастаяныыя — невыпадковая з'ява, характэрная ў 80-я гады для творчасці толькі некалькіх маладых паэтаў: Адама Глобуса, Галіны Булыкі, Валерыя Маслюка.
З'яўляліся, безумоўна, вершы пра горад i ў іншых паэтаў (у кожнага аўтара ёсць, відаць, два-тры такія вершы), але не кожны з вершаў, у якіх так ці інакш згадваюцца гарадскія рэаліі, можна назваць урбаністычным творам, таму i па колькасці i па якасці з'яўленне не акрэслілася ў з'яву, устойлівую i свядома вызначаную. Дададзім яшчэ, што ў большасці такіх вершаў горад «далучаўся» толькі ў якасці жорсткага i чэрствага аытыпода вёскі.
Слушна адзначалася, што «тэма горада» — паняцце ўмоўнае i разам з тым даволі аб'ёмнае. Таму пра вершы А. Глобуса, Г. Булыкі, В. Маслюка нельга сказаць, што яны поўнасцю ахопліваюць, адлюстроўваюць «тэму», як i наадварот — нельга характарызаваць, абмяжоўваць ix толькі азначэннем «гарадскія», хаця ўзаемаўплыў, узаемадзеянне горада (як тэмы, светаадчування, мастацкага матэрыялу) i паэзіі гэтых аўтараў пры ўсёй ix рознасці — відавочны, пра што б яны ni пісалі.
Пры ўсёй непадобнасці, а шмат у чым i супрацьлегласці творчых манер А. Глобуса, Г. Булыкі, В. Маслюка паэты гэтыя вельмі блізкія ў стаўленні да акаляючай ix гарадской рэчаіснасці: у ix творчасці яна не ўспрымаецца як нешта варожае, небяспечнае для чалавека i паэзіі, але — як аснова таго паэтычнага свету, у якім жывуць ix звычайныя i незвычайныя лірычныя героі.
Прываблівае, што гэта не ўмоўны паэтычна-ўзнёслы i невядома дзе існуючы свет для літаратурных вопытаў, a паўсядзённае, супярэчлівае жыццё чалавека-гараджаніна, i сам горад як месца гэтага жыцця i фактар уздзеяння. Бо ёсць у слове «паэтычнасць» яшчэ адно значэнне, негатыўнае: нерэальнасць, залішнеўзнёсласць. Калі чытаеш многія зборнікі паэзіі, заўважаеш, што лірычны герой ix занадта паэтычны. Здаецца, ўсё, чым займаецца ён у жыцці, зводзіцца да кахання i да роздуму пра высокая пачуцці да радзімы i ўсяго чалавецтва, вакол сябе герой бачьщъ у лепшым выпадку маляўнічую прыроду. Так вось i існуе: без жытла, без працы, без акаляючых рэчаў i, калі побач няма жанчыны, думае сабе пра высокія матэрыі, думае з ранку да вечара, а то i ўвогуле без перапынку, бо раніца, вечар, ыоч для яго істотныя толькі як змены ў прыродзе. Гэта характэрна часам для зборнікаў не толькі слабых паэтаў i таму само па сабе, вядома, паэзію не перакрэслівае, але ўсё ж вельмі прыемна нават пасля чытання «паэтычна-высокіх» вершаў любімых сваіх паэтаў сустрэць творы, падобныя просценькаму вершу «19.30 — «Калыханка» Адама Глобуса: