Читать «Партрэт шкла» онлайн - страница 19
Сяргей Кавалёў
I калі М. Аляхновічу i В. Трусевічу, як «пачаткоўцам», можна яшчэ неяк дараваць падобныя паэтычныя радкі, спісаць на нявопытнасць i недастатковую выхаванасць густу, то з'яўленне «слаўных» вершаў у публікацыях Уладзіміра Мазго насцярожвае i непакоіць куды больш.
Шмат што не задавальняе пакуль што i ў вершах Валянціны Аколавай, якая свядома імкнецца да ix фальклорнай арнаментнасці, народна-песеннай аздобленасці. Прычым гэткі шлях абраны свядома i сцвярджаецца не толькі фальклорнымі стылізацыямі, але i ў іншых вершах непасрэдна слоўнымі канстатацыямі:
Цяжка, канечне, уявіць у архівах — турыста, ды яшчэ замежнага, які бачыць, прыхым, у каліне чырвань помнікаў (для гэтага трэба нарадзіцца на гэтай зямлі); вывучэнне роднага краю па песнях — адзін з лепшых шляхоў да разумення душы народа, хаця i не адзіны, паэтэса ж, блаславёная радзімай, злучнікам «а» супрацьпаставіла сябе i архівам, i музеям, i нарачанскім азёрам, i ўсяму астатняму: менавіта так атрымоўваецца, калі верыць логіцы верша «Беларусь».
Агульны малюнак развіцця маладой беларускай паэзіі досыць супярэчлівы, тоіць у сабе нямала супрацьлеглых з'яў i працэсаў, складаецца з паэтычных індывідуальнасцей рознага ўзроўню, розных патэнцыяльных магчымасцей, якія не аднолькава выявілі свае здольнасці i не аднолькава знаёмыя чытачу.
Некалькі гадоў назад у літаратурнай дыскусіі на старонках «ЛiMa» выказваліся думкі пра недастатковы ўзровень маладой паэзіі. Шмат каму такія меркаванні здаліся неаб'ектыўнымі, памылковымі; магчыма, шмат хто i меў рацыю, выказваючыся больш аптымістычна. Але зараз, калі ўспамінаеш тую спрэчку 1983 года, ca здзіўленнем адзначаеш, што ў час дыскусіі не было яшчэ першых кніг Л. Галубовіча, Л. Дранько-Майсюка, А. Сыса, A. Пісьмянкова, В. Шніпа, A. Канапелькі, А. Глобуса, A. Мінкіна, Г. Булыкі, ды i друкаваліся гэтыя аўтары тады значка радзей. А зараз менавіта з ix творчасцю звязана пакуль што большасць такога цікавага i адметнага, што прынесла i прыносіць маладая паэзія ў беларускую літаратуру. Таму, калі ўлічыць гэткую метамарфозу апошніх гадоў, можна сказаць, што маладая беларуская паэзія ў цэлым прагрэсіруе, відавочна развіваецца i ў колькасным, i ў якасным напрамку.