Читать «Партрэт шкла» онлайн - страница 17
Сяргей Кавалёў
Сасна ў гэтым вершы сімвалізуе даўгавечнасць, устойлівасць, кветкі — імгненнасць, хісткасць, але з дапамогай адналінейнага рытарычнага пытання аўтар робіць акцэнт на пэўнай эгацэнтрычнасці высокага i магутнага побач з слабым i безабаронным.
Сярэднявечны японскі паэт выяўляў гэтую ідэю, безумоўна, інакш:
Як бачна, у класічным прыкладзе дакладнай акцэнтоўкі няма, думка абсалютна заглыблена, растворана ў трох вобразах, i вылучыць яе з тэксту значна цяжэй, бо тагачасным ўсходнім чытачом абстрактная думка не ўспрымалася ў адрыве ад канкрэтных, сутнасна-прадметных вобразаў i паняццяў.
«Паэзія — гэта прадчуванне думкі»,— пісаў Міхаіл Прышвін. Але думка, у сваю чаргу,— элемент паэзіі. У хоку М. Шайбака думка відавочна адыгрывае ролю першаэлемента, адсюль бясспрэчная мастацкая каштоўнасць тых вершаў, дзе гэтая думка — жыццяздольная, глыбокая:
Але адсюль жа i відавочная бездапаможнасць, інфармацыйная беднасць тых вершаў, дзе думка банальная i дзе яе зусім няма:
Так, ніводная форма сама па сабе не ратуе ад няўдач i памылак.
Неяк нязвычна хутка i ўпэўнена, адразу i, ёсць падставы спадзявацца, надоўга ўвайшоў ca сваімі вершамі ў кола чытацкай увагі Анатоль Сыс. Тым больш дзіўным маглі здацца такія шпаркія ўваходзіны, калі ўлічыць, напрыклад, піто тэматычна нядаўні дэбютант напачатку нічым на фоне маладой паэзіі не вылучаўся (Радзіма, маці, мова, гісторыя; зноў маці i зноў Радзіма):
Верш гэты, пабудаваны як унутраны дыялог,— відавочна праграмны, i не толькі для Анатоля Сыса. Сапраўды, усё амаль пачынаецца з Радзімы, i амаль усе пачынаюць з яе ў сваёй творчасці, a ў нейкім плане i абавязаны так пачынаць. Але вось толькі крычаць пра гэтую любоў не варта, i А. Сыс пра яе думае, ён першапачаткова асэнсоўвае, што такое Радзіма, i што такое любоў да яе, у чым яны, якія ўвогуле i якія ў ім самім; таму i не паўтараецца ён у шматгалоссі тых паэтаў, што клянуцца i шчыра клянуцца, а каму, чаму, для чаго i ў чым — не ўяўляюць, ніколі пра гэта не задумваліся.
Ёсць у вершах А. Сыса дастатковы ўзровень думкi i мера пачуцця, ёсць свая, адметная мова (трэба думаць, яна будзе з кожным годам узбагачацца), ёсць спробы міфалагічнага канструявання рэчаіснасці, паэтычнае бачанне, пленная, але не празмерная заглыбленасць у фальклор i гісторыю, адчуванне спецыфікі паэтычнага пісьма.