Читать «Паміж зоркай і свечкай» онлайн - страница 22

Генадзь Бураўкін

ПАКЛАДЗІ МНЕ ДАЛОНЬ НА ЧАЛО

* * * У хвіліну адчаю Пакладлі мне далонь на чало, Адкажы на пытанне маё На расстанне: Ці патрэбны я быў, Як мяне не было, Ці натрэбны я буду, Як мяне ўжо не стане? Не маўчы, Не хлусі, Не хавай сваіх чорных вачэй. Не фліртуй, Не жартуй, Не ўцякай ад адказу. Праўду ўсю мне скажы — I мне стане лягчэй, I ўзрушэнне Ці ўспыхне ярчэй, Ці патухне адразу. Што б ты мне ні сказала, Далонь не прымай ад чала. Будзе мне не хапаць Лёгкіх пальцаў тваіх прахалоды... Для мяне ты заўсёды Патрэбнай была. Для мяне ты патрэбнаю Будзеш заўсёды. * * * Ты, мой строгі крытык і дарадца, Галавой хітаеш над радком: "Вось і пачынаеш паўтарацца, Да юнацтва цягнешся крадком. Сённяшні самотны дзень кароткі Да сябе ў памочнікі.бяры! Там твае галоўныя знаходкі, Там твае бясцэнныя дары..." Я ж аддам наступныя дары ўсе, Не спытаўшы нават аб цане, — Толькі б дзень той светлы паўтарыўся, Калі ты ў жыццё прыйшла ка мне. * * * Мы з табой сустрэліся аднойчы На перанаселенай зямлі. Да пляча плячо, I ў вочы вочы, У руцэ — рука У жыццё пайшлі. Шчасце, Таямніцы I руціна. Грэшныя, няўцешныя гады... Нас жыццё каціла і круціла, Біла і па карку, і пад дых. Не мінаў Ні журавель, Ні бусел. Абсыпала попелам бяда... На былое як ні азірнуся — Мне зусім нічога не шкада. З берага другога Свечкі свецяць, Хоць, здаецца, спалены масты... Як тады, На цэлым белым свеце — Двое: Ты і я. I я, і ты... * * * Як хочацца вярнуць усё назад: I маладосць, I салаўіны сад, I закаханы позірк той дзяўчынкі, Якую міма ветрам пранясло, I неба без адзінай аблачынкі, I на ружовай завадзі вясло.' Але ад пылу пацямнелі далі. Сад высеклі. Сцяжынкі затапталі. Прайшлі дажджы шырокай паласой. I юны рыцар Тонкую дзяўчынку, Сустрэўшы на аўтобусным прыпынку, Ад скразняку хавае пад крысо. I мкне маторка па рацэ імкліва... I гэта ўсё, вядома, справядліва. I сумна гэта. Вельмі сумна ўсё... * * * Не глядзі мне ўслед, Нібы старому. На расстанне не махай рукой. Яшчэ доўга нашаму парому Плысці віратліваю ракой. Ты яшчэ не раз Зязюляй шэрай Будзеш перагуквацца са мной. Будзе ціха набліжацца бераг З адзінокай гонкаю сасной. Будуць над высокімі слупамі Пралятаць вясновыя шпакі. Будзе нестарэючая памяць Узірацца ў заўтра з-пад рукі... Помню я завеі і дажджы ўсе I цябе з рамонкавым вянком. Хоць і да сівых валос дажыўся, А ў душы застаўся юнаком. * * * Чаму павінен плакаць чалавек, Калі ён хоча весела смяяцца, Калі яму ўсяго гадоў семнаццаць I таямніца свеціць з-пад павек? За што яму бязладнае жыццё Суровыя сюрпрызы падкідае, Калі яго сяброўка маладая Нясе ў сабе ягонае дзіцё? Навошта ён даверліва пачаў Начную споведзь з вопытным суседам, Калі пасля прыйшлі за ёю следам, I здрада, I знявага, I адчай? Чаму такі непрымірымы век I помніць крыўду горкую старую I ўсіх памылак даўніх не даруе?.. Чаму павінен плакаць чалавек?! * * * Я прайшоў вясновыя дарогі I сухі асенні лістабой. Быў я незгаворлівы і строгі Да сустрэчы жнівеньскай з табой. Ад спакус хаваўся I злаваўся, I лічыў зямлю такой-сякой. Мне тады здавалася трава ўся Шорсткаю калючай асакой. А цяпер з табой мы навасёлы Пад страхою райскаю святой. Стаў я паслухмяны і вясёлы Пад тваёй бязлітаснай пятой. Галава адной табой занята. У вачах — гусцее сінява. I на ўсіх палянах — Рута-мята, Мяккая, шаўковая трава. * * * Плыве ў тумане вечар разамлелы. I ў духаце чаромхавых завей Шчыруе Асмялелы, Ахмялелы, Бяссонны, Утрапёны Салавей. Сок, сок, сок Цёк, Цёк, Цёк — Цур-р-р, Цур-р-р, Цур-р-р. Ці-мох, Ці-мох Піў, пі-іў,'піў. У цяньку-у, У цяньку-у-у Аўдоц-цю, Аўдоц-цю Цмок, Цмок, Цмок I ўцёк. Маленькі птах уздрыгвае ад ветру, Падскоквае, Нібыта на агні, На цэлы свет вясковыя сакрэты Апавяшчае ў гулкай цішыні. I покуль ён у гордай адзіноце Раскідвае сярэбраны гарох, Заснуць не можа сумная Аўдоцця I курыць аж да раніцы Цімох.