Читать «Паміж зоркай і свечкай» онлайн

Генадзь Бураўкін

Генадзь Бураўкін

ПАМІЖ ЗОРКАЙ І СВЕЧКАЙ

Падрыхтаванае на падставе: Генадзь Бураўкін, Паміж зоркай і свечкай. Вершы, — Мінск: Выдавецтва Бацькаўшчына, 2000. — 160 с.

* * * Гэта тайна Спрадвечнай На свеце была: Паміж зоркай і свечкай Ёсць нітка святла. У начы безгалосай Шлях падкажуць і мне Зорка ў цёмных нябёсах, Свечка ў дальнім акне. Сумна ў сэрцы асядзе, Як і ў даўніх вяках, — Зорка ў мілым паглядзе, Свечка ў мёртвых руках. Дажывуся і сам я Да самотнай пары, Калі зорка згасае, А свечка гарыць, Кожнай кропляй гарачай Лье святло, як спакон... I не мне перайначваць Гэты вечны закон.

Аўтар і выдавецтва шчыра дзякуюць сябрам Беларуска-Амерыканскага грамадскага Цэнтра ў Саўт-Рыверы за дапамогу ў выданні гэтай кнігі

МАЯ АСЕННЯЯ ПАРА

* * * Прыйшла мая асенняя пара — I да стала папера запрашае, Бяжыць гулліва рыфма да пяра I боскі халадок душу ўзрушае. Я зноў шчаслівы, Як прылётны птах. Мне ў гэтым свсце вольна і прасторна. Плыве ў садах апалых грушаў пах I падаюць лісты з рабіны чорнай. Сінічка жвава скача за плячом — Здаецца, што вось-вось радок мой клюне. Вятрыска з ценькім сцішаным плачом Прыладжваецца за суседскай клуняй. Ля ног — Ніты парваных павуцін, Незатаптаныя кратовы норкі... I я — на ўсю ваколіцу адзін I ў той жа час зусім не адзінокі. Мне словы развярэдзілі душу, Я зразумеў цярплівую прыроду I ў небе ўчуў бялюткіх крылаў шум — Як быццам на парозе адыходу... * * * Пакуль жывы, Турбуйся аб жыцці, Але пра смерць не забывай таксама, Каб з першым і апошнім словам "мама", З якім у свет прыйшоў, З яго пайсці. Паспей для ўнука дрэва пасадзіць I пыл з іконы старадаўняй сцерці. I памятай заўсёды: Толькі ў смерці Ёсць права ўсё спакойна рассудзіць. Не мітусіся лішне — Усяго Купіць, Нагрэбсці, Нахапаць Няможна, I драбязу не пхні ў рукзак дарожны — Ты ж хочаш сыну перадаць яго. Не бойся смерці — У тваёй крыві Ханае і агню, і засцярогі. Не саступай з абранае дарогі. Пакуль жывы, Жыві! * * * Я стаміўся ад сустрэч і спрэчак, Ад папер, Паседжанняў, Прамоў. Хочацца да яблынь і парэчак, Да Дзвіны нахмуранай — Дамоў. Лектары Бясстрасныя, як ёгі, Зноў і зноў падказваюць адно — Як не збіцца нам з прамой дарогі, Аб якой забылі ўсе даўно. А мая надзейная дарога Павядзе мяне праз гушчары Да глухога селішча старога, Да бацькоўскай студні, Што ў двары. Ноччу там пад месяцам двурогім Журавель парыпвае-пяе. Там пачатак і канец дарогі. і не збіцца б толькі мне з яе ... * * * Ах, не спявайце вы пры мне Чужому берагу асанну. Я вас перабіваць не стану, Але душу мне скалане Сум аб радзімай старане. Я не хачу пакрыўдзіць вас Маёю ціхаю тугою. Другою вечнаю любоўю Жыве душа мая ўвесь час. Я моўчкі адыду ў куток, Дзе дрэмле змрок несамавіты, I ачышчальных слёз глыток Заменіць шчырыя малітвы... Я не забыў, дзе мой выток...