Читать «Паміж зоркай і свечкай» онлайн - страница 21

Генадзь Бураўкін

* * * Скажуць, Гэткае немагчыма, Ды чаго не бывае ў жыцці — Я шукаў на Радзіме Радзіму I не мог яе доўга знайсці. Быццам чорная хмара навісла Над прасцягам палеткаў і траў, Быццам нехта чужы, ненавісны Ад мяне маё шчасце схаваў. Колькі я не ўглядаўся ва ўзлессі, Як ні слухаў дыханне начэй, Не хапала матулінай песні, Не хапала вясёлых вачэй. З беларускаю крыўдай адвечнай Я спытаўся ў азёр і дуброў, Што ж за час, Што так душы знявечыў, Што ж за лёс, Што так край абакраў? I ў адказ, як апошняе слова, Мне шапнуў мой знядужаны кут: — Ты ў сябе запытайся сурова, Ты сабе абвясці свой прысуд ... * * * Я не думаў, што так прывязаны Да імшарнай, пясчанай зямлі, Да пагоркаў з дубамі і вязамі, Да бяроз, што ў паляны ўраслі. А, пажыўшы ў заморскай далечы, Паглядзеўшы рэкламны рай, Зразумеў я, Дамоў прылятаючы, Як мне дораг мой родны край. Бедны мой, Сціплы мой, Запылены На крутым скрыжаванні дарог, Дзе ўзнімаецца за магіламі Ці то храм, ці то змрочны астрог. Тут дубы векавыя, нядрэмныя I надрэчныя купкі ракіт Аплялі маю памяць карэннямі I ўзнялі мае думы ў блакіт. * * * Можна быць бязбацькавічам — Добрым чалавекам. Горка жыць без Бацькаўшчыны — Дробным недарэкам. Сорам жыць па-панску I цурацца маці, I выпрошваць ласку У суседскай хаце. Подла падружыцца З хцівасцю і згубай, Што нясуць чужынцы Для Радзімы любай. Можна стаць багатым, Мець казну злогам... Страшна быць праклятым I людзьмі, і Богам ... * * * Я ніколі I нікому Нізавошта не ўступлю Нашу працу, Нашу стому, Нашу глейкую зямлю. Гэта родныя мне людзі Назаўсёды аддалі. Гэта ўсё са мною будзе, Покуль буду на зямлі. I ніякія дзяржавы, I ніякія цары Адабраць не маюць права Ні крынічкі, Ні зары, Ні глытка жаданай волі, Ні прыдбанага сцяжка, Ні засеянага поля, Ні мурожнага стажка. Гэту гліну, Гэту гліну, Веснавы грачыны гам, Як і мне калісьці, — Сыну Я аднойчы перадам, Каб збярог і не расфуркаў Богам дадзенае нам, Перадаў у рукі ўнукам, А яны — Сваім сынам. I далей Ад сына — сыну, З сэрца — сэрцу, З веку ў век Несканчона I няспынна, Покуль будзе чалавек. * * * Што ты зрабіў са мною, Подлы час, Куды падзеў няпройдзеныя вёсны?.. Я адгарэў, Стаміўся I пагас I стаў цяпер Затурканы і злосны. Дзе ўсе мае вясёлыя гады? Чаму іх зоркі ясныя патухлі? Здаецца, Я і сёння малады,- А ўжо трывожыць Горкі дзень наступны. Няўжо былыя святы адплылі I радасць не зайграе болын на дудцы? Старога сала жоўтыя скрылі Шыкоўнымі ласункамі здаюцца. Адкуль прыйшла агульная бяда? Як зберагчы сумленне ў паняверцы? Людзей шкада. Мар і надзей шкада. За ўсіх баліць маё слабое сэрца. А засталося Рэдкаю з акрас Адно — Дзяцей і птушак шчабятанне ... Хто ж вінават? Навошта, Жорсткі час, Ты панаставіў гэтулькі пытаняў?..