Читать «Паміж зоркай і свечкай» онлайн - страница 18

Генадзь Бураўкін

* * * У нездаволеных сталіцах, Каб славы ў купалы даліць, Як многім хочацца дзяліцца, Як многа хочуць падзяліць! Высокім іменем народа Чужыя лічаць караблі... Ну што ж, Калі такая мода, Дзяліце ўсё, Што нажылі. Дзяліце славу і няславу, Дзяліце чарку і пірог, Маскву, Адэсу I Дзяржаву, Клубок заблытаных дарог, Дзяліце волю і няволю, Рыданне, Песню I імшу... Але ніколі не дазволю Дзяліць яшчэ маю душу! * * * Б'юць па спіне цапы. Зрок засцілае мліва ... Цярні, народ, цярпі, Раз ты такі цярплівы. Твой дзеляць каравай, Твае ламаюць жорны ... А ты, народ, трывай, Раз ты такі пакорны. Твае паслугачы Падбрэхваюць лісліва. А ты, народ, маўчы, Раз ты такі маўклівы. Грызі сухі калач, Збірай завялы верас... Не плач, народ, не плач — Масква слязам не верыць ... * * * Не крыўдую і не плачу, Не кляну сваю бяду. На чарговую раздачу Да начальства не пайду. Дзе даюць усім па лычцы, Дзе хаўрусніцтва ў цане, Вы туды мяне не клічце. Гэта ўсё не для мяне. Не трымаюся за касу, За дзяржаўную дзяжу. Па вярхоўнаму заказу Не служыў і не служу. Ды заўсёды маю троху За скупы даробак свой — Ці то грэчкі, Ці гароху Пры дарозе палявой. Толькі б выдужала сэрца На ляту і на бягу ... Так спяваю, Як пяецца, I жыву так, Як магу.