Читать «Прыручэнне вясны» онлайн - страница 11

Ніна Мацяш

* * *

Паводле Маі Львовіч

Хто ты мне? Як мне цябе назваць? Як гукаць? Па імені якому? Як цябе пытацца? Як казаць? Як твае шляхі абавязаць Непазбежнасцю — да майго дома? Хто ты мне? Майму ты сэрцу — хто? Як назваць... Нашто шукаць імёны? І пытацца, І казаць — нашто? Так табой азораны мой дом, Промню незамглёны. 1976 * * * «Палюбі мяне! Палюбі мяне...» — Прашаптаў і асек дыханне... Хістанулася ранне У расчыненым насцеж акне. Скаланулася да глыбінь На пагоду свежа і золка... «Палюбі мяне, палюбі!..» — Трапятнулі зраселыя зёлкі. Голас хутка мацнеў і рос, І ўжо там, дзе яснелі далі, — «Палюбі!..» — Светлякі бяроз Неба звон загайдалі! Ты, як промень, прыціхлы быў, А над нашым асмяглым летам — Страсны голас планеты: «Далюбі!.. Палюбі!.. » 1976 * * * Як мне прывыкнуць да самой сябе, Цяперашняй, невызначальна новай? Адкуль, З якой неспасцігальнай сховы, І рухі гэтыя мае, І словы? У рос пытаюся — Яны маўчаць. У зор пытаюся — Яны маўчаць. А прыйдзеш ты, Запознены, здарожаны, Шапне крывінка кожная: «Харошы мой!..» Пратрубіць безагляднасць раскавана! Як мне прывыкнуць да сябе — Каханай? У рос пытаюся — Яны маўчаць. У зор пытаюся — Яны маўчаць. А ты ўсміхаешся шчасліва... 1976 * * * Той краёчак далягляду І дагэтуль прад вачыма: Дзве ляцелі аблачыны Па краёчку далягляду! Паасобку, Ды суладна, Так напеўна, Так парыўна, Побач, поруч, Неадрыўна ад краёчка далягляду! Незліянае адзінства, Блізкасці, і меж улада, І нятоеная радасць — Па краёчку далягляду! Разам, — І падмен не трэба! Роднасць, — І даволі платы! На краёчку далягляду — У самым сэрцы свайго неба! 1977