Читать «Мы з Санькам — артылерысты...» онлайн - страница 61

Iван Kiрэевiч Сяркоў

— Дазвольце прысутнічаць.

Маскоўскі генерал і так быў не ў гуморы, а тут яшчз нейкі каштан, бачыце, спазняецца. Якая можа быць у вучылішчы дысцыпліна, калі нават афіцэры сабе дазваляюць спазняцца?

А каштан яму:

— Ніяк не, таварыш генерал, зараз роўна той час, што вы назначылі, і нуль-нуль секунд.

Што там было, што там было! Генерал яшчэ больш узлаваўся.

— Маглі б,— крычыць ён,— і на мінуту раней прыйсці, калі я з Масквы прыехаў!

А наш капітан быццам яму так адказаў:

— Дакладнасць — ветлівасць каралёў, таварыш генерал.

Словам, наш каштан — кароль дакладнасці. Ён ніколі не спяшаецца і ніколі не позніцца. I самая вялікая для яго абраза — сказаць, што ў яго гадзіннік барахліць. Недакладнасць для яго горш за любую неахайнасць, нават за такую, як адсутнасць гузіка ці падкаўнерыка.

Але апранацца па карцінцы і жыць па секунднай стрэлцы для нас яшчэ нічога не значыць. Пахваліцца, што ён кожнага з нас наскрозь бачыць,— таксама невялікая мудрасць. Можна і так ляпнуць, не бачыўшы. Гэта любы салдафон і тупіца сумее. Так думаем мы, і асабліва — Коля Кузняцоў. Гэта той самы тып, што паступаў у вучылішча ў рабым летніку і насміхаўся з мяне, што я — сяло. Сам ён — масквіч і да гэтага часу, хоць мы зараз аднолькава апрануты і абуты, задзірае перад многімі нос, кпіць з на-шай мужыцкасці і хваліцца, што ён знаёмы з многімі сталічнымі славутасцямі, быццам ён і самога спевака Уцёсава, якога мы амаль кожны дзень чуем па радыё, бачыў так блізка, як зараз нас з Санькам. Вось гэты Кузняцоў і паабяцаў на перапынку ўсяму ўзводу даказаць, што капітан — салдафон і тупіца.

Праверка капітана пачалася з геаметрыі. Пасля Колевай абяцанкі ў прадчуванні краху капітанскага аўтарытэту мы сядзім у класе ціха, нібы мышы пад венікам, старанна робім чарцяжы, вучым тэарэмы, і ўсе чакаем, што яно будзе. А бедны капітан, не ведаючы, якая пад яго падводзіцца міна, захапіўся чарговым раманам. I вось падымаецца Коля-масквіч.

— Таварыш капітан,— пачаў ён няшчасным голасам,— дазвольце звярнуцца.

I такім ягняткам прыкінуўся, такой казанскай сіратой — памры, а не здагадаешся, што хоча падкузьміць.

— Не магу зразумець тэарэму, таварыш капітан.

Капітан Захараў адарваўся ад рамана, раней як загарнуць кнігу, паклаў у яе спецыяльную акуратненькую закладачку, і мы ўсе затаілі дыханне, перасталі чытаць і пісаць, утаропіліся ў яго хто з цікаўнасцю, а хто і з яхіднай усмешачкай. Паглядзім, як ён будзе выкручвацца. Гэта яму не мундзір, не гадзіннік, а навука геаметрыя. Цыкаць на нас пад мінутную стрэлку легка, а вось няхай пакажа, які ён камандзір над тэарэмамі і формуламі.

На наша здзіўленне, капітан Захараў не разгубіўся, на што разлічвалі завадатары праверкі, не стаў аднеквацца, маўляў, гэта не мая справа, а спакойна спытаў:

— Хто яшчэ не разумее?

У Колі-масквіча знайшліся паплечнікі, і яны дружна паднялі рукі.