Читать «Мы з Санькам — артылерысты...» онлайн - страница 52

Iван Kiрэевiч Сяркоў

— Зноў — Сырцоў,— ужо без здзіўлення сказаў падпалкоўнік і зморшчыўся, нібы ад зубнога болю. Відаць, я пачынаю яму ўядацца ў пячонкі.

— Вузел,— падаў я нясмелы голас без надзеі апраўдацца.

— Хто? — сурова спытаў камбат, адразу ўцяміўшы, у чым тут справа.

Вядома, што ніхто не прызнаўся. Строй стаіць, маўчыць, ва ўсіх нявінны выгляд, усе — анёлы. Хто зрабіў, той баіцца, а хто бачыў, той не скажа па іншай прычыне, з-за якой нават я не сказаў бы, калі б і ведаў таго вузлавяза. «Фіскал», данос — гэта ганьба, і наадварот: прыняць муку за таварыша — пачэсна.

На думку камбата, мы — дзіцячы сад, а не будучыя афіцэры. Дзяржава адкрыла для нас артылерыйскія падрыхтоўчыя вучылішчы, каб даць нам сярэднюю адукацыю, якой мы не змаглі атрымаць з-за вайны, каб мы потым сталі курсантамі-артылерыстамі, а мы? Фабзайцы мы натуральныя. Ён, калі б яго воля, нам і пагоны забараніў бы насіць. Народ недаядае, а нам хлеб з маслам дае, каб вырасціць сабе абаронцаў. А хто з нас гэта цэніць? Можа, той, хто вузлы на гімнасцёрках завязвае і камандзіраў не слухаецца? Вось трапім мы ў нармальнае артвучылішча, будзем курсантамі, прымем прысягу, там з намі чыкацца не будуць, як тут. Ледзь што — і пад трыбунал! Тэта нам не ў мамы на прыполе. Не забыўся падпалкоўнік і пра шыльды, якія мы будзем чытаць па складах, калі ў яго не хопіць цярпення з намі няньчыцца. А канчатковы прысуд быў такі: днявальным за дрэнную службу аб'явіць вымовы. Словам, мой рукаў не абышоўся тым разявам дарма. Ды і мяне не пахвалілі. Я, на думку камбата,— расцяпа. Што ж мне — трэба было ноч не спаць і вартаваць свае рукавы?

3-за страявога агляду ў той дзень у нас не было нават фіззарадкі, а зноў паступіла каманда прывесці сябе ў парадак. I зноў хлопцы ўзяліся за гузікі і спражкі, не шкадуючы ваксы, наводзілі бляск на чаравікі, мыліся, не забываючы пра шыю і вушы. Перад адзіным батарэйным люстрам у калідоры казармы была чарга і таўкатня. Я дык разы са тры паспеў перад ім паахарашвацца, а некаторыя і болей. Усе мы зіхацелі гузікамі, эмблемамі і спражкамі, сонечныя зайчыкі адбіваліся ад нашых чаравікаў. Словам, як адзін прыгажуны, юныя, рухавыя. Эх, калі б такім паказацца дома! Там, напэўна, сказалі б: «Няўжо тэта наш Іван!» Але прыйшлі на пастраенне афіцэры, і адразу стала бачна розніца паміж намі і імі.

На афіцэраў я за вайну наглядзеўся. Розныя яны былі: і ў салдацкіх кірзачах, і ў хромавых ботах, і ў ватовых фуфайках, і ў паўкажухах. А такіх бачыў толькі ў кіно пра парад Перамогі ды яшчэ ў фільме «Нябесны ціхаход». Толькі кіно — і ёсць кіно. Гэта — усё адно што сон. А тут наяве. Мундзіры цалкам абшыты бліскучымі гузікамі: два рады — наперадзе і чатыры гузікі — зза-ду. Паясы — тканыя з залатых нітак. А галоўнае — узнагароды: ордэны і медалі. Ордэнскія планкі такога ўражання не робяць, тут яшчэ трэба разбірацца, якая з іх што значыць. А так паглядзеў — і чытай.