Читать «Мы з Санькам — артылерысты...» онлайн - страница 35

Iван Kiрэевiч Сяркоў

— Дык вось жа яна!— аж усміхнуўся я ад радасці.

I старшына засмяяўся прыглушаным смехам: пасля адбою ўголас нельга. На яго думку, сукін я кот, цемра беспрасветная. У якім лесе я вырас, што накрыцца не умею? Казарма таксама ціхенька захіхікала, але старшына цыкнуў — прыціхла. Ён накрыў мяне сам спачатку той прасціной, што была лішняя, а затым ужо коўдрай. А здагадаўся ён, што я няправільна накрыўся, вельмі проста — тут парадак такі: бераг верхняй прасціны трэба загортваць на коўдру, каб тая не мусолілася ад потнай шыі. І спаць абавязкова на правым баку, каб сэрцу было вольна. Век не падумаў бы, што майму сэрцу не ўсё роўна.

Каптэнармус Хамутоў на дыбачках пайшоу далей, недзе там яшчэ кагосьці шэптам патрывожыу. Вось цяпер я зразумеў, што за чын — каптэнармус. Генералісімус — галоўны зверху, а каптэнармус — знізу. Нездарма ў іх званні заканчваюцца на гэтае самае «мус». Толькі ў іх, а больш — ні ў кога, падумау я, засынаючы.

Служба — не дружба

Ад бацькі я неаднойчы чуу, што салдат спіць, а служба ідзе. Першай маёй вайсковай ноччу служба ішла добра — да раніцы і на другі бок не перавярнуўся і ніводнага сну не пабачыу. Прачнууся я таму, што нехта штосьці закрычаў нібы рэзаны, прачнууся і нічога не разумею: дзе я і хто я — няма печы, няма хаты, няма бацькі з бабуляй, і Глыжкі не відаць. А вакол, нібы растрывожаны мурашнік, мітусяцца хлопцы: хто хапае штаны, хто гімнасцёрку нацягвае на плечы, хто абувае ужо і чаравік. Шум, гам, тарарам. Куды яны так, ці не на пажар? Тут і мяне само сабой падкінула з пасцелі: ды я ж — вайсковец, вось хто я! I на мяне не іначай пчолы напалі, так я пачаў кідацца, каб не адстаць ад усіх. А яно, калі вельмі спяшаешся, заусёды што-небудзь ды не так: у штаны ўскочыў правільна, а гімнасцёрку чорт на мяне навалок задам наперад. Пакуль яе распранау ды зноу апранау — абувацца няма калі, у казарме пусцее. Шкарпэткі — у кішэню, чаравікі — на босую нагу і вопрамеццю — на вуліцу ужо самы апошні. А куды і чаго, сам не ведаю.

Строй ужо стаіць, выраўніваецца, ціхенька перашэптваецца, а перад ім сам падпалкоўнік Асташэўскі моўчкі ківаецца то на насках, то на абцасах, незадаволена пачмыхвае носам, з нецярпеннем паглядваючы на гадзіннік. А тут яшчэ і я з казармы выскачыў нібы Піліп з гароху. Быццам тое куранятка, што спазнілася пад квактуху, а потым з ціўканнем бегае вакол яе і не можа зашыцца пад выратавальнае крыло, так і я пад строгім позіркам афіцэра не магу сабе знайсці месца ў страі, куды ні памкнуся — сцяна. Так мне і не ўдалося схавацца за чужыя спіны, падполкоўнік спыніў маю бегатню.

— Станьце тут! — паказаў ён мне пальцам месца не ў страі, а перад строем.

I я стаў з пачуццём асуджанага на смяротную кару. Тэта ж, мабыць, самае малое, што мне будзе — загадае ўсё, што на мне здаць і адправіць самога назад дамоў па шпалах як міленькага. Няхай бы што хацеў рабіў, толькі не гэта. Я кляну сам сябе апошнімі праклёнамі і разам з сабой той матрац, на якім так соладка спіцца. Вось гэта пачаў службу — няма чаго сказаць, малайчына. Будзе чым дома пахваліцца.