Читать «Толькі не гавары маёй маме» онлайн - страница 33

Адам Глобус

«Пайшоў прэч! — чуеш, я табе кажу. — Пайшоў прэч!»

Гэты хiтры, а на самай справе подлы ход з кi­на­часопiсам прыдумалi даўно, але гэта зусiм не азна­чае, што ён будзе заўсёды. І я не патрабую сатысфакцыi, не патрабую пакараць цынiка, якi з’еў тысячы дзяржаўных рублёў, i я нават не патрабую забаранiць дэманстрацыю кiначасопiсаў. Можна проста не пайсцi на кiначасопiс. Але бываюць i добрыя... Прабачце. Лес сякуць, трэскi ляцяць. I я яшчэ не жабрак, каб есцi бясплатную кiнакатлету з камбiтлушчам.

Але хопiць пра недарэкаў ад кiнематографа.

Калi ў залi гасне святло, ёсць у гэтым моманце нешта таемнае i эратычнае. Галава сама паварочваецца i вочы аглядаюць суседзяў, а раптам побач — павабная самотная суседка. Тады можна i пазнаёмiцца, цi хаця б паспрабаваць пазнаёмiцца, цi яшчэ што-небудзь паспрабаваць. Вядома, у боль­шасцi выпадкаў трапляеш у кiназалю з кiмсьцi i тады няма рознiцы, якi незнаёмец цi незнаёмка побач з табой, за выключэннем, калi трапiцца п’яны iдыёт цi смярдзючы бiч, якi захрапе пасярод фiльма. Але ёсць выпадкi, калi iдзеш у кiно адзiн. Зрабiлася крыўдна на ўвесь свет. Усе людзi — скацiна. Вар’яцееш ад адной толькi думкi, што з гэтым быдлам ты пражывеш усё сваё наканаванае жыццё. Што рабiць? Куды плысцi?

I трапляю ў залю, павольна цямнеюць лямпы, i заўважаю, што побач сядзiць жанчына. Ёй гадоў трыццаць — трыццаць пяць, у яе азначылася другое падбароддзе. А ў руках яна трымае папяровы кулёк з мармеладам. Яна манерна кладзе ў рот дрогкую мармеладзiну i абтрасае з пальцаў драбочкi цукру. Мне ўжо ўсё роўна, што дзеецца на экране. Я крадком кладу руку на жаночае круглае i слiзкае ад нейлонавай панчохi калена. А тая ўдае, што цалкам занятая фiльмам i мармеладам. А мая рука цiха едзе па нейлоне. А незнаёмка нахiляецца да мяне i шэпча: «Прыбяры руку i з’еш цукерку». Я не прыбiраю руку, я толькi спыняю яе. Тады незнаёмка бярэ маю руку — у яе на пальцах засталiся драбочкi цукру — i засоўвае ў папяровы кулёк. Мы ямо мармелад. І нарэшце ён сканчаецца. Незнаёмка шархоча папераю, хавае скамечаны пакет у сумачку. Мая рука трапляе на панчоху. Я гладжу крышачку вышэй калена. «Табе колькi гадоў?» Я ледзь разбiраю словы, так цiха яна спытала. «Шаснаццаць». «А мне трыццаць шэсць, i ў нас нiчога не атрымаецца». «Чаму?» «Прыбяры руку i глядзi фiльм, потым пагаворым». Гляджу на экран i нiчога не магу зразумець:

«На беразе ракi стаiць чалавек. Ён абапiраецца на парапет. Чалавек падобны да самотнага мiнака, якi выпадкова апынуўся на пустэльным беразе. Ён глядзiць долу, туды, дзе коцяцца шэрыя i халодныя хвалi.

Побач спыняецца другi чалавек. Першы не ўздымае галавы i гаворыць:

— Пан доктар, днямi недзе непадалёку ад Прагi скiнулi парашутыстаў. Што вы ведаеце пра гэта?

— Нiчога... зусiм нiчога, — з нарочыстым здзiў-леннем запэўнiвае «доктар». Ён не быў падрыхтаваны да такога лабавога пытання i разумее, што адказ прагучаў не зусiм пераканаўча.

— Праўда... мы прасiлi прыслаць з Лондана радыста, — гаворыць «доктар», ён iмкнецца выправiць становiшча, — але пакуль нiхто не з’яўляўся. Можа, яго схапiлi?