Я смутак свой паслаў у сватыСасватаць хоць бы цішынюI зразумеў не ўпершыню:Агню без цемры цемнавата,Ня цёмна цемры без агню...
ХТО?
Хто старэйшы, думка ці слова,Хто шчырэйшы з ix?Даць адказ,Можа, зможа чарнагаловыЗмрок спрадвечча, што доўга гас,Покуль вёў са святлом змаганне.Смута к слова гукаў,І гукУзышоў на нябеснай паляне.Слова выпала ў Бога з рук.Думка ўспыхнула невыпадковаI святлу дадала святла.Бог спачатку задумаў слова.Сведкай гэтаму думка была.
СВІТАЛЬНЫ
Рака крыві ў збялелых берагах.Крывіцкае крыві за Край забраны —СвітальныБел-чырвона-белы сцяг, —Як той, што таймаваў Хрыстовы раны,Акраец палатна, які данёсПакуты за людзей жывога Бога.Каб уваскрэснуць зноў,Пагас Хрыстос.І каб жыла над смерцю перамога,Хрыстос пакінуў нам надзеі ўзмах,На лютых сівярах неагрубелы.Яго i паўтарацьме вечнаСцяг,Сцяг нашай воліБел-чырвона-белы!
У ГЕФСІМАНСКІМ САДЗЕ
Каб дзе антонаўка, каб сапяжанка.У Гефсіманскім садзе сталасць дрэў.Смуга й зямля,Як цёплая ляжанка,Каб смутак плечы сцёртыя сагрэў.Натое сад i гадаваўСадоўнік,Каб тут аземіў думкуБог жывы,Каб і паломнік —Смутку паслядоўнік —Пачуў літанне смяглае травы.У Гефсіманскім наквець адшумела,А ў садзеНедзе каля ЦіханятАнтонаўкі ды сапяжанкі смелаУ кулачках трымаюцьСтрах зярнят...
ПРАКЛЁН
Гневу святога віноўніца,Вылучаная кстом,Сохне дагэтуль смакоўніца,Выклятая Хрыстом.Смагу прагнаць не здолелаІ не дала пладоў.Долу ёй легчы доліла,Каб не злічыць гадоў.Хто запытаецца ў вечніцы,Што за грахі ў яе,Што яна гэтак нявечыцца —Сохне, а не гніе.
БЛАСЛАВЁНЫ СПАДМАН
Хрыста ўкрыжоўвалі,І цыганПрапанаваў і сваю паслугу.І кінуў на долНеразлучную пyгу,І ўзяў цвікі для пякучых ран.I вочы заплюшчыла цішыня.Цыган прыставіў цвікI з размахуНа даланю пасадзіў авадняЗамест цвіка —Насуперак страху.I абараніў хоць адну руку,Хрыстову рукуАд болю зямнога.І валачомнаму жабракуHe папрасілася ў Бога нічогаI ў свет падаўсяСамотны цыган,Непрытулены,Як апостал, босы.I гэта быўCa мы шчыры спадман,Які на вякіБлаславілі нябёсы.