Читать «Босая зорка» онлайн - страница 14

Рыгор Барадулін

БІБЛЕЙСКІЯ БАЛАДЫ

Ной І першы крумкач вылятаў з каўчэгу Зірнуць. ці паменеў патоп, А пасля Галубка, бялейшая пер'ем ад снегу. Л я цела глядзець, Ці падсохла зямля. Усё, што крыляла, паўзло, капыцела, Бы ў хісткай калысцы, У каўчэгу жыло. Душа пакідаць не спяшалася цела. Усмешка да часу таіла святло. І Ной быў падпаскам У Бога самога Ці першым царом у дзяржаве жыцця, Дзе крыўдзіць ніхто Не жадаў анікога, І гад быў рахманы, як тое дзіця. Трымаўся каўчэг На хрыбціне ў патопа. Драмала дабро Ля нявіннага зла. Яшчэ маладая была Еўропа, I Азія смуглай яшчэ не была. Абсяг захлынаўся Ў нахлыне i ў гуле. I хваля вучылася глыбы глушыць. Усё дапатопнае воды глынулі, Каб пасляпатопнаму Зноўку грашыць. Калі з зялёнай галінкай алівы Галубка вярнулася ў цесны каўчэг, Смялеў Ной маўклівы, Святлеў свет цярплівы I час не спыняў свой імклівы бег. Сорак год I вадзіў сорак год Maсей Па пустэльні народ свой цярпліва. I загадваў змроку: лысей, Прыручыўшы за дзівам дзіва. На чарэнь пустэльні расой Ападала з нябёсаў манна. Спавіваў вінаграднай лазой Смяглы прыпар тугу старанна. Перапёлкі густой чарадой На вячэру самі ляцелі. I расло пад цяжкой ступой Ад нясцерпнае стомы зелле. I Масей у скале скупой Посахам высякаў крыніцу. Дым ахвярны, як супакой, Мусіў Богу прыемна віцца. I ў Егіпет хацеў не раз Знецярпелы народ вярнуцца. Рабскія ланцугі якраз Не даюць душы развінуцца. I Масей сорак год блукаў, Каб знявер'е ступіла кіпці, Каб апошні ў пустэльні сканаў Той, хто помніў рабства ў Егіпце. Кайнасць Ціхі Авель авечак пас, Каін, брат яго, земляробіў. Кожны Богу свой дар прыпас I паклонам зямным аздобіў. Бог прыняў ад Авеля дар, Авеля прыхінуў, А ў брата Не прыняў дар Усеўладар. Каін i запытаў вінавата: — Мой чаму не прыняты дар? Я прынёс, што зямля ўрадзіла. — Калі чыніш дабро, дык твар, — Бог сказаў, — не ўнурай паныла. Як не чыніш дабро, ў дзвярох Грэх ляжыць. Да яго цябе цягне. Каін крыўду змагчы не змог I завяз у помслівай багне. Цёплым полем браты ішлі. I ляжаў там закляты камень. Каін камень падняў з зямлі, I забіў свайго брата Каін. Бог пытае: — Дзе брат твой знік? — Я не ведаю, — Каін кажа, — Хіба ж брату я вартаўнік? Гэта ўжо не мая прапажа. Бог сказаў: — Чую голас крыві. Што з зямлі да Мяне гукае. Валацугай цяпер жыві I выгнаннікам з небакраю. І дасюль на Месяцы ўсе Бачаць цень чалавека гарбаты. Гэта брата за плеччу нясе Каін, Богам навек пракляты. Мусіць ён да сканчэння дзён, Хілы раб свайго сэрца злога, Несці братазабойчы праклён, Бо прылашчыў крыўду на Бога. Спакуса У сад Эдэмскі пасяліў Гасподзь Адама голага й заўважыў ціха: — Усё тваё. А дно не падыходзь Да дрэва ведання дабра i ліха. З Адамам Ева голая была. Слоў сораму не вымаўлялі вусны. Цяпла ставала i было святла. Але аднекуль выпаўз Гад спакусны. I надкусілі яблык сакаўны — I сплыў туман з вачэй. Не стала казкі. I ўбачылі, што голыя яны. Сплялі з лістоў фіговых папяразкі. Бог выкляў гада, загадаў яму ж Пыл тлусты есці i хадзіць на бруху. I Еву вырак: —Панам будзе муж. У скрусе нараджацьмеш. Слухаць скруху. Жывіцца будзеш палявой травой, — Сказаў Адаму, — I карміцца з працы. З зямлі ты ўзяты, станеш зноў зямлёй. Ты пыл i пылам мусіш паўтарацца. Бог выгнаў грэшнікаў з Эдэма вон, Адзеў ix у адзежу скураную. I кожны чалавек да скону дзён Хітруе, спакушаецца, раўнуе. Дык хто наслаў спакусу. Гад ці Бог? Хто Еву хітрым надзяліў імпэтам? Калі б Адам спакусу перамог, Ці мы былі б цяпер На свеце гэтым? Паломніца Паломніца-зорка над імі ішла, Вяла каралёў пакланіцца. А зорка была з незямнога святла, Як зерне з Гасподняй сяўніцы. Яна ў Бітлеем каралёў прывяла. I ў яслях Дзіцятка ляжала. Хвала суцішала дыханне вала. Спакора каня падкавала. Хацелі пакінуць сябе валуны. I ў цемры не гнулася выя. У яслях світаў Нараджэнец зямны, Над Сынам вачэла Марыя. І скарбы паклалі Яму каралі — І золата, й міра. й кадзіла. І, ўкленчыўшы, Іншай дарогай пайшлі. Там іншая зорка хадзіла. Укленчыць Дзіцятку прыйшлі пастух Прапахлыя сонцам. вятрамі. І ціха стаялі зямныя грахі. І чуткі слязу выціралі. Лес цёмны людзкі Зарастаў i хлудзеў. I зоркі ўзгараліся й гаслі. Цярпліва спагадлівы Бацька Глядзеў На свет змаладзелы. На яслі... Тайная вячэра Хто прадасць Яго, Ведаў Хрыстос, Ведаў, i за якую плату. Ведаў, што нецярпелася кату, Што спяшаўся здзейсніцца лёс. — I адзін з вас здрадзіць мяне, Ён сказаў. І вучні маўчалі. І падказаў: Хто са мной мачае Ў місе зараз руку ўцямне. — Ці не я, Раббі? — Юда спытаў. — Ты. Пасля паламіў букатку: — Ешце цела маё даастатку, Піце кроў, Што за ўсіх аддаў. Недзе заскавытаў скавыш. І закончылася вячэра. Маладая мужнела вера. Выйшаў з хаты Свой несці крыж... Просьба На ўсіх хапала сляпых цвікоў I не хапіла відушчага жалю. Апоплеч Хрыста З абодвух бакоў Двух разбойнікаў укрыжавалі. I, жэрабя кідаючы, Хутчэй Вопратку падзялілі жаўнеры. I аблачынка ў Хрыста з вачэй Піла слязіны балючай веры. І падавалі воцат Яму, Каб смагу прагнаў, І кпілі: Усіх ратаваў Ён, Тады чаму Сябе ўратаваць Не ў Ягонай сіле? Адзін з разбойнікаў І папрасіў Яго, Дабываючы сваю прыжыццёвую кару: — Як прыйдзеш да Гаспадарства Свайго, Успомні мяне. Спадару. І пачуў: — Кажу табе сапраўды, Сёння будзеш са мной у раю. Абыякава йшлі гады, Гналі перад сабою людзкую зграю. Змяркаўся ціха ў разбойніка зрок. Свае аблогі імгла займала. Да пекла шлях З крумкачыны крок, Да раю — Жыцця зямнога замала... Перамога Не стылі доўга на крыжы цвікі. Ісуса пахавалі на гародзе, Каб узышоў у чалавечым родзе Нанова Дух Ягоны на вякі. І спавілі Яго, як немаўля. І прывалілі каменем пячору. І грузна камень лёг на грудзі гору, Якім запаланілася зямля. Калі да ўсходу сонца да труны Прыйшлі Марыя Магдалена й Маці, З сабою ўзяўшы пахнасці ды масці, Труну пустую ўбачылі яны. I, камень адкаціўшы ад дзвярэй. На ім сядзеў анёл. Як бліскавіца, Ён быў. Дарма шукалі маладзіцы Ісуса, не шкадуючы вачэй. Анёл сказаў ім: — Уваскрос Хрыстос! Ідзеце й вучням Гэта ўсё скажэце. I паспяшалася світанне ў свеце. I небу дзячліва ўсміхнуўся лес. Дабро квітнела й камянела зло. Як камень той, Што глух каля пячоры. Душа жадала звыкнуць да пакоры. Жыццё сляпую смерць Перамагло!