Читать «Босая зорка» онлайн - страница 13

Рыгор Барадулін

ЗЯЛЁНАЕ

I сёння, i заўтра, й калісьці Шумецьме, шумела, шуміць Зялёнае смелае лісце, Каб шумам самоту стаміць. Шукаючы з цемрыва выйсця, Шумецьме. шумела, шуміць Зялёнае плённае лісце, Каб позірк пакуце прыцьміць. Чакаючы восені прыйсця, Шумецьме. шумела, шуміць Зялёнае, соннае лісце. А цень нецярпення грыміць...

АДЗІН

Няма да каго прыхінуцца душою, Нікога наўкол няма, Душа свая часам здаецца чужою, Не чуе сябе сама. Спадаюць дні, Быццам з дрэва сучча. СПлываюць ільдзіны дзён i гадзін. Адзін прыходзіш на свет калючы І адыходзіш — адзін.

KAЛІ Ў ВУШАЧЫ НАЧАВАЎ НАПАЛЕОН...

Калі ў Вушачы начаваў Напалеон, Ноч ліпеньская ў асалодзе млела. Спакой трывогу браў У свой палон. Вушачка-рэчка ў туманах мялела. Раскручваў жорны часу Мулкі млён. І выдумлялі вецер ветракі. І ратуша драўляная старэла. І ў неба на кашулі васількі Да раніцы ўсміхаліся нясмела. І сон ішоў з Парыжа нацямкі. Да імператара патрапіць Хоць бы ў сон Паненкі мроілі, ажно не спалі. Мілосць здавён — I эшафот i трон. I жарсць падумак смелых Кралі кралi, Калі ў Вушачы начаваў Напалеон...

ВЯРТАЮЧЫСЯ...

З вушацкае песні Пад досвітак вяртаюся з карчмы, З карчмы жыцця, Hi п'яны, ні цвярозы. Яшчэ ў душы Віюць гняздзечка крозы, А ў галаве не цішацца грамы. На панібрата піў са мною час. Плыла вясёла чарачка, як хмарка. I доля — Захмялелая карч марка — Мне налівала ўкоптур i не раз. Было, Што зблізку бачыў салаўя, Ды болей дзён Пражыў пад крумкачамі. Не дасыпалі сны мае начамі, Каб у карчме На ўсё забыўся я...

АРЭЦ

Цёплы клопат мяне бядзіць. Як патрапіць у песню, Дзе Сіў арол сядзіць. На ваду глядзіць, Веташок плыве па вадзе. Дзірваны ўзараў Той арол-арэц Сівых аблачын, Туманоў. Перуну прайграў З вышынёй гулец. Пагубляў арол З сініх сноў Сыноў. У таго арла Клопату па гарла, А сцюдзёны клопат. Як лёд. Пасівець арлу Памагла імгла. Веташок на сход, А туга на ўзлёт...

УНІЯТКА

У вачох начлежыцца зара, Вечная кунежыцца загадка. Мудрай паслухмянасці сястра. Апякунка шчырасці — ўніятка. Незямное робіцца зямным, I чужое просіцца ў вышыні. Клопатаў надзённых цёмны дым У маршчынах небасхілу стыне. З плыткай далані маладзічка Светла нашчыцца замілаванне. Уніятка — вернасці дачка Усміхнецца — Свет раднейшы стане...

ВЯРТАЕЦЦА...

На Беларусь вяртаецца Бог. Беларусы ўспомнілі, Што яны беларусы. Трыпутнік аблудны На раздарожжы пасох. Бязвернікі ўжо не пнуцца ў Ісусы. На Беларусь вяртаецца Бог. Вера абражаная рунее. За саломінку променя Хапаецца лёх. Наваселіцца Ў душы знелюдзелай надзея. Ступакамі кайнасці Стоптваецца парог Невідочнага незямнога палаца. На Беларусь вяртаецца Бог, Не спяшаючыся вяртацца...