НелітасцюВяжа снапы вязьмо.Не ласкайГнецца кашэль з лучыны.Жаданае толькі адно ярмоЯрмо Айчыны...
МОВА
Вяроўка, з ласкі звітая,На якойТы можаш засіліцьПадступны смутак,Разгубленаю рукойЗавязаўшы нямую пятлю.Вяроўка, звітая з чысціні,ЯкойЗалыгацьмеш чароды чутак,Заганяючы ix у спакойНепрыкаеным словам«Люблю».
УСЁ ЖЫЦЦЁ...
Усё жыццё чакаць сябе такога,Якога некалі прыдумаў сам.Сваю журбу пазычыўшы лясам,Не бачыць, як спяшаецца дарога.Усё жыццё гукаць сябе былога,Які аднойчы ўжо адчуў свой страх,Ды, спанталычыўшыся на вятрах,Пайшоўтуды, дзе грэлася знямога.Усё жыццё шукаць сябе самога.Які згубіўся недзе ў небыцці.I ўцяміўшы, чаму маўчыць аблога.За небакрай,Як сам туман, ісці...
КАЛI ЦЯБЕ НЯМА...
Калi цябе няма,Здаецца, усё не гэтакНаўкол, i на душы, i ў небясі.Маіх кароткіх дзёнТакі кароткі ветахПадказвае: прасі яе, прасі.Прасі яе даўжэйЗастацца ў прыпамінахІ ў снах хоцьЗатрымацца як даўжэй.А ты спяшаешся,Нявінная ў правінах,І я малю: набліжся, пабліжэй.Далёкі берагРэчкі першае сустрэчы,I пад ільдом расстанняБʹецца плынь.I ў рыфму просяцца твае,Твае, вядома, плечы.Наіўны гэты верш на ix накінь.Маю надзею —Сагрэе...