Читать «Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю...» онлайн - страница 9

Рыгор Барадулін

* * * A ў цёмным лесе мядзведзь рыкаіць Раю-раю. Мядзведзь рыкаіць, дзевак пужаіць. Раю-раю. — Рыкай, рыкай, мы не баімся. Раю-раю. Толькі баімся асенняй ночкі. Раю-раю. Асення ночка разлуку даець, Раю-раю. A адлучаіць ад таткі, мамкі, Раю-раю. A прылучаіць к свёкру, к свякроўцы. * * * Кругло, мало балоцечка, Там хадзіла малодачка, Сеяла расу-красу: — Расці, мая раса-краса, I тонкая й вісокая, На лісціка шырокая. Kaлi буду ў мамулькі, Тады буду паліваці, Калі буду ў свёкаркі, Тады буду забываці. З каранём цябе вырву, За тын цябе кіну. Няхай цябе коні стопчуць, Няхай цябе свінні сточуць. * * * А лятала шэра перапёлка А па чыстым полі, а лятала. А шукала шэра перапёлка Сваіх дробных дзетак, а шукала. А не знайшла шэра перапёлка Сваіх дробных дзетак, ой не знайшла. Толькі знайшла ды яна гняздзечка, Цёплае мясцечка толькі знайшла. А хадзіла горкая сіротка Ды па чыстым полі, ой хадзіла. А шукала сваіх татку з мамкай, ай шукала. Ды не знайшла сваіх татку з мамкай, Ды не знайшла. Толькі знайшла сцюдзёну крынічку, Халодну вадзічку толькі знайшла. * * * Пара, жонкі, дамоў ісці, Пагубляла зара ключы. А хто мае ключы знойдзіць, За караля замуж пойдзіць. Адна дзеўка ключы знайшла, За караля замуж зайшла. * * * А я жала да вечара, Забалела сярэдзіна. Забалела сярэдзіна, I душу я звярэдзіла. А мой свёкарка згадлівы, А мой свёкарка спагадлівы. Ён лазеньку выпаліў, З душы смутак выпыліў. I наламаў бярэзнічку, Папарыў мне сярэдзінку. Ой, белая бярэзіна, Баліць мая сярэдзіна.

ТАЛАКА

Талачу, талачу —

талакі не ўняць...

* * * Талачу, талачу — не талочыцца. Не даюць гарэлкі, мне не хочацца. Талака, талака — талакі не ўняць. Не дадуць гарэлкі, не буду пяяць. Казалі на мяне, што я п'яніца, Я ў свайго свёкаркі ўся парадніца. Казалі на мяне, пасялушачка, Я ў свайго свёкаркі весялушачка. Я пайду малада быстрай ракою, Абламлю каліну правай рукою. А тая каліна ды ў руцэ звяла, Я свайго свёкарку ў госцейкі звала. Я й піва варыла, мёд саладзіла, Я свайму свёкарку ўсё не ўгадзіла. I піва не п'яна, мёд не салодак. * * * Нядоля, нядоля, свёкарка, твая, Не п'яна, не п'яна талака мая. Нядоля, нядоля, няшчасце мае, Не любіць свякроўка йменніка майго. Шлець мяне маладу ў Дунай па ваду. I пятух не прапеў, гусак не крыкнуў. Я іду па ваду, тоячы крыўду. — Не стукні, не грукні, суды беручы, Не ступі няроўна, ваду несучы. A нясі вадзіцу паціхусеньку, A стаўляй вадзіцу памалюсеньку. Каб твая вадзіца не пліхнулася, Каб твая свякроўка не абачхнулася. Стукнула, грукнула, суды [] беручы. Як пачуў міленькі, коні пасучы. — Пастаў, мілая, не ходзі вады, На рацэ паставіў туман невады. Я коні напасу й вады прынясу. Заняўся, заткаўся а дзень малады, Прынясла з Дунаю свякроўцы вады: — Во табе, мамулька, свежая вада, Напіся, памыйся з поўнага вядра. — Я цябе, нявестка, не вады слала, Я цябе нявестка, з свету зжывала. — Ты мяне, свякроўка, дзеўкаю знала, Нашто ж ты ,мамулька, за сына брала?