Читать «Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю...» онлайн - страница 10

Рыгор Барадулін

* * * Ішоў я, ішоў я З паўначы з карчмы. Знайшоў я, знайшоў я Салаўя ў карчы. — Салавей, салавей, Ранняя пташка, Ты запей, салавей, Раннюю песню. — Рад бы я пяяці, Голасу няма. Учора з вячора Сам мамку схаваў, Сягоння раненька Голас мой прапаў. * * * Ай, гуляй-гуляй, шчука-пладіца, Калі цёпла вадзіца. Пойдзеш на мора, на сіні азёры, Гуляці не будзеш. Ай, гуляй, гуляй, млода Клаўдзічка У роднай мамкі. Пойдзеш к свёкарку, Гуляці не будзеш. Цябе маладу пашлюць па ваду, Самі сядуць абедаці. Прянясла вады — на сябе бяды. Ёсць каму піці даці, Даць i старому, даць i малому, I міламу маладому. Лыжачка лясніць, слёзачка капніць, Я й паабедала. * * * A ў майго татулькі двор над вадою, А двор над вадою, сад над ракою. — A пусці, татулька, мяне ў сад пагуляць, Не буду, не буду вішань шчыпаць. Выкрышу, выкамлю вінаградачку, Прынясу к татульку на парадачку: — Парай, татулька, а як мне жыць, Ці замуж ісці, a ці дзеўкай быць? — Калі дзеўкай быді, накрасуешся, Калі замуж ісці,нагаруешся, Дробненькіх дзетачак нагадуешся. * * * Як пайду малада быстрай ракою, Адламлю каліну правай рукою. А тая каліна на руках звяла. А я свайго татульку ў госці звала: — А прыедзь, татулька, Прыедзь родненькі. Буду частаваць, буду я вельмаваць, Буду я татульку ўсю праўду казаць. А ўчора з вячора мяне свёкар біў, А біўшы-журыўшы, сам у пір пайшоў. У піру ходзіць, пахваляецца: — А добра, як добра чужых дзетак біць. Яна ж у мяне не прасілася, Толькі слёзкамі вымывалася, Бяленькім рукоўком выціралася. * * * У майго свёкаркі двор на памосце, У яго за стал ом любыя госці. У майго свёкаркі двор над ракою, У майго свёкаркі сад над вадою. Тут я п'ю, тут я п'ю, тут я гуляю, Як тая рыбінка сярод Дунаю. Прыплыла к беражку, страпянулася, Я ж сваім злоснічкам наругнулася.