* * *Добра мне, добра мнеЗа маім дзедам,Не маю клопатуЗа яго хлебам.У карчомку ён ідзець,Я за ім следам.З карчомкі ён ідзць,За ручку вядзець.Прывёўшы дамоўкі,Пасцельку сцеліць,Паслаўшы пасцельку,Спаткі ён кладзець:— Cпi, мая бабулька,Да бе лага дня.Ў мяне ж вас не дзесяць,Ты ў мяне адна.* * *А дайце мне, дайцеСем чарак гарэлкі.Ай, адну мне дайце,Каб я пасядзела,А другую дайце,Каб я пасмялела,А трэцюю дайце,Каб я пагуляла,Чацвёртую дайце,Каб я папяяла,А пятую дайце,Збрую сабірайце,А шостую дайце,Коні запрагайце,А сёмую дайце,Дамоў выпраўляйце!
ВЯСЕЛЛЕ
Звіўся рой пад гарой,
Ляцець хочаць...
* * *Гойкнуў баравік на бару:— Сабірайцеся, грыбочкі, на вайну.Паедзем апеначак ваяваць,Каторая лепшая, з сабой браць.Гойкнуў маладзік за сталом:— Сабірайцеся, сваточкі, ўсімгуртом.Паедзем паненачак выбіраць,Каторая ў вяночку, з сабой браць.* * *Сядзіць зайка пад ёлачкай, вочкітрэць.Едзідь хлопец жаніціся, зайкуб'ець.— А не бі мяне, не страляй мяне,хлопча.Ці я табе дарожачку перабег,Ці я тваіх конікаў сапудзіў,Ці я табе тваю дзяўчыну адгудзіў?А перабег табе дарожку шэры воўк,A сапудзілі тваіх конікаў галубцы,A адгудзілі тваю дзяўчынумалайцы.* * *Па полю дымы дымяць,А па дварэ шатры стаяць.Пад тымі шатраміПетрачок з сястрамі.— Сястрыцы-парадніцы,Парайце парадачку,Ці Богу маліціся,Ці ехаць жаніціся?— Браціка наш родненькі,Памолімся Богу,Паедзем у дарогу.* * *А не гніся, не ламіся, каліна,Не вялікая пад Іванечкамдружына.Семсот казакоў апроч палякоўЛя яго.Семсот шынкарак апроч баяракЛя яго.Ён борам едзіць, барочкі шумяцьАд яго.Ён полем едзіць, поле ялеіць []Ад яго.Ён мостам едзіць, масточкі гручацьАд яго.Ён сялом едзіць, людзі дзівяццаЎсе з яго:А чыё ж гэта дзіцятка прыбрана,У чужую староначку паслана?Бог таму дасць, хто аддасцьДачку за яго.* * *А пад кім такім вараны конікгарцуіць?А пад Іванькам сваіх ножачак нечуіць.А на кім такім кашуля хараша?А на Іванечку ўся золатам вышыта.A хто яму гэту кашулю вышываў?А хто яму золатам раскашаваў?Матулька родная вышывалаА шчырым золатам раскашавала,Пры цёмнай начы, пры яснайсвячы седзючы.У каўнярочак яму зорачку ўшыла,Каб яна яму ўсю дарожку свяціла.А зорачка свяціла, свяціла дыперастала,А зорачка Іванечку адказала:— Досіць я табе маладзенькамуадсвяціла,А як цябе родная мамка радзіла.Яна хадзіла па новых сянёх, якпава,Яна радзіла цябе, малайца, якпана.