* * *На моры жабка красенцы ткала.Рана-рана красенцы ткала.Прыйшоў арачакДа жабкі ў сваты.Рана-рана, да жабкі ў сваты.Даець ей ганьбуВірлун пуляты:— A ў цябе, ў жабкіКароткі лапкі.Рана-рана, кароткі лапкі.— A ў цябе, рачак, у срачцы вочкі.Рана-рана, у срачцы вочкі.— Кароткі лапкіДалёка скачуць.Рана-рана, далёка скачуць.— У срачцы вочкіДалёка бачаць.Рана-рана, далёка бачаць.* * *Перапёлка, ты не ві гняздзечкаБлізка ля дарожкі, перапёлка.Пастушочкі каровак пагонюць,Яечкі заберуць, пастушочкі.Канюшочкі на начлег паедуць,Гняздзечка распоруць, канюшочкі,Перапёлка, ты не ві гняздзечкаБлізка ля дарожкі, перапёлка.* * *Божа мой!А ель мая зялёная,Свякроў мая шалёная,Загадала мне работачку:На моры бялілць,На лесе сушыць,На небе качаць,У арэшак складаць.Я ж не вутачкаПа мору плаваць,Я ж не птушачкаПа лесу лётаць,Я ж не соўнейкаПа небу хадзіць,Я ж не вавёркаУ арэшак складаць.* * *А я ў полі жыта жала,Дамоў прыйшла, бяда стала.Звалілася свякроў з тынуУ зялёную крапіву,Не жаль жа мне свякровачкі,А жаль жа мне крапівачкі.Кралівачку на нівачку,Свякровачку ў магілачку.Кранівачку жаці буду,Свякровачку клясці буду.* * *Сама пайду дарогаю,Голас пашлю дуброваю,Няхай голас галасуіць,Няхай мяне мамка чуіць,Вячэрачку мне гатуіць,Пасцелечку мне бушлуіць.Вячэрачку смачненькую,Пасцелечку мякчэнькую.Вячэрачку медавую,Пасцелечку пухавую.* * *A каліна-маліна,Не стой над ракою,He раўнуйся ca мною.Было тады раўнавацца,Як была я ў татулькіБялей твайго цвету,А чырваней ягодачак.А як у свёкаркі стала,На рутаньку звяла,Стала тонкая, як былінка,Стала белая, як ліпінка.A былінка стаптаная,А рутанька сарваная,A ліпінка здзяроная,Я ў свёкаркі зажуроная.* * *Іду, бягу дарогаю,Крышу, ламлю ляшчыннічак,Трушчу, лушчу арэшачкі.Ядзёрачкі ў рукавочак,Шалупачкі ў прыпалочак.Ядзёрачкі мамулечцы,Шалупачкі свякровачцы.I з свякроўкай пасваруся,Мамулечцы пажалюся.А шумён наш бор, шумёнНад усімі барамі.А хвалён наш пан, хвалёнНад усімі панамі.Яго пані майнейшая,Яна за ўсіх ладнейшая.Выкаціла бочку віна,Другую — гарэлачкі.Бочка віна для дзяўчат,Гарэлачка для хлопцаў.A хлопчыкі іграць будуць,A дзяўчаткі спяваць будуць.* * *Звінелі пчолкі, па бару лятаючы,Салодкі мёд збіраючы.Плакала ўдоўка, вячэрку гатуючы:— Вячэр мая сахарная,З кім мне цябе спажываці?Дзеткі мае драбненькія,З кім мне вас гадаваці?A i з Богам, удовачка,Бедная галовачка.