* * *Ha вуліцы ля варотСядзіць жонак карагодКулаком зямлю прабілі,Аб нявестак судзілі.Адна кажаць: ласуха,А другая: красуха,А трэцця: ляніва,Чацвёртая: драмліва.* * *— Чаму, Купалка, нявесела,Краскамі вочкі завесіла?— А як жа мне вясёленькай быць,У мяне мамка няродная.На вулку гуляці не пушчаіць,У цёмну камору запіраіць.Я маладзенька прамышлёна,Я замочак паламала,Выйшла на вулку, пагуляла.* * *Маладзіца маладаяШэрых гусей прыганяла,Прыганяла, прыгукала:— Прывыкайце, шэры гусі,I к зялёненькай травіцы,I к сцюдзёненькай вадзіцы.Я молада прывыкалаI к свёкарку i к свякроўцы,I к дзеверу i к залоўцы.Свёкар мовіць пасцель слаці,A свякроўка разуваці,Дзевер мовіць вады ісці,Свякровачка кароў даіці.Я молада паслухмянаУсё робіла старанна.* * *На гарэ карытаПоўна вады наліта.Там дзяўчаты ходзілі,Рукі-ногі памылі.A хлопчыкі хадзілі,Тую ваду выпілі.
ЖНІВА, ЖЫТА
А я у полі жыта жала...
* * *Ішоў Бог дарогаю,Дарогаю шырокаюI з вялікімі снапамі,I з даўгімі каласамі.А хто Бога пярэйміць,У сваё гумно заверніць?A пераняў Бога Іванька:— А ка мне, Божа, ка мне.У мяне гумно вялікае,Пярэплаты вісокія,Пераклады [] шырокія.Ёсь дзе Богу пасядзеці,На пераклады паглядзеці.* * *Нанясі, Божа, абалынку [],Дай, Божа, нам адпачынку.Дай, Божа, нам кугакала [],Каб часценька плакала.А мы б селі скалыхнулі,Сярэдзінкі б адпачнулі.* * *Жыта маё ядраное,Калоссіка залатое.За тое сонцу хвала, хвала!У нас сягоння вайна была.Усё поле зваявалі,Усё жыта пажалі.Змялі поле мяцёлкаю,Дамоў прыйшлі з вясёлкаю.* * *Рада, рада шэра перапёлка,Што лета даждала, рада, рада.Надаелі вялікія снягі,Лютыя марозы надаелі.Рада, рада наша гаспадынька,Што жыта дажала, рада, рада.Надаела жаркота-пякота,Цяжкая работа надаела.* * *Ha ўдоўчыным поліСабраліся работнічкі.А мядзведзь карчом арэць,A воўчанька барануіць,A заінька дроўцы сячэць,A лісічка бліны пячэць.А за лес сонца, за лес.А мядзведзь на ель палез,A воўчанька ў лес пабег,A заінька пад ёлачку,A ўдовачка ў каморачку.* * *Закурыўся a дробненькі дожджык,Ды па чыстым полю закурыўся.Зажурыўся мой бедны татулькаПа майму бяздоллю, зажурыўся.Не курыся, a дробненькі дожджык,Ды па чыстым полю не курыся.Не журыся, мой бедны татулька,Па майму бяздоллю, не журыся.