* * *А выйду, выйду на вуліцу,A ўдару, ўдаруў ладоначкіАб залатыя пярдёначкі.Як зачуў жа мой свёкарка,Пачаў прасіць мяне скоранька:— Не бі, нявестка, ладоначкі,Не псуй залатыя пярсцёначкі.— А што ж за дзела, мой свёкарка,Не заслужыла я вокрыка,Не ты ладоначкі гадаваў мае,Не сын пярсцёначкі спраўляўтвой мне.Пагадаваў ладонкі татулечка,Спраўляў пярсцёнкі брацюлечка,Спраўляў брацюлька пярсценкі ў горадзе,Казаў гуляці мне моладзе.* * *Божа мой,Чаму селязень смуцен, невясёл?— А як жа мне вясёламу быць.Учора з вячора на моры быў,Вутачку сачыў,Сягоння рана палёдела.Каб далёкая, жалі б не было,Яна ж ад мяне на трэццім кусцеКупаецца, ныраецца,Мне, селязеньку, наругаецца.Божа мой,Чаго маладзец смуцен, невясёл?— А як жа мне быць вясёламу.Учора з вячора ў дзяўчыны быў,Дзяўчыну запіў,Сягоння рана за другога йдзець.Каб далёкая, жалі б не было.Яна ж ад мяне на трэццім дварэУмываецца, выціраецца,Мне маладому наругаецца.* * *Не шчабячыце, дробныя пташкі,У даліне,He будзіце майго мілагаЎ пярыне.Я маладзенька таму радзенька,Што ён спіць,Што ён маёй галовачкіНе журыць.Я за работку, ён за варкотку,Я за ложачкі, ён за вожачкі —Мяне біць.* * *Пушчу каня ў гарод,Сама сяду ля варот,А я косю прывяжу,А я косю прыкажу:— Не еш, кося, травіцы,А еш, кося, красачкі,Баравыя васількі.А еш, кося, сена брок,Вязі мяне ў чужы бок.* * *Ты, баравая зязюлечка,Не кукуй рана на дуброве [],Не будзі мяне маладое.Пабудзіць мяне свякроў мая:— Ўставай, нявеста, дзідя мая,На дуброве — на выгане.A ўжо каровы на дуброве,Дробныя статкі на даліне,А ты маладая йшчэ ў пярыне.* * *Перад Пятром пятым днёмРазгуляўся Юр'еў конь.Разгуляўся Юр'еў конь,Разбіў камень капытом.A ў камяня ядра няма,A ў хлопцаў праўды няма.Перад Пятром пятым днёмРазгуляўся Юр'еў конь.Разгуляўся Юр'еў конь,Разбіў арэх капытом.A ў арэху ядро ёсь,A ў дзяўчатак праўда ёсь.* * *Ля новага калодзесяДва двараніны коні паілі,Яны паілі ды гаварылі:— Не бяры, брацец, багатую,А бяры, брацец, худобачку.У багатае коні, каровы,A ў худобачку чорныя бровы.Коні, каровы паздыхаюць,Чорныя бровы век не зліняюць.