Читать «Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю...» онлайн - страница 5

Рыгор Барадулін

* * * Пан-гаспадарок, У святы вечарок Пастаі ў двары, Шчодра адары. З кубла, з-пад страхі Паўні нам мяхі. Вялічка даўно Грукнула ў вакно. Не дасі яец, — Палупіш авец, Не дасі сыра, — Паложаш сына. Мы не жабракі, Ды з тваёй рукі Рады многа ўзяць, Многа пажадаць: У дзяжу спарыну, Сына на вясну, Увосень зяця, У восець багацця.

КУПАЛЛЕ

Ішла Купалка сялом, сялом,

Казала дзеўкам: чалом, чалом...

Ішла Купалка сялом, сялом, Казала дзеўкам: чалом, чалом. Дзеўкі Купалкі не пазналі, На вулку гуляці не пазвалі. Стала Купалка бедаваць: — А дзе ж мне ночку начаваць? — Ідзі, Купалка, ў канец сяла, Начуй, Купалка, ў Васіля. У яго хатка навенька, У яго сямейка вяселенька, У яго піва наганёна, У яго дачушка заручона, За купчыка аддадзёна. ' Паедзіць купчык купчаваці, А маладзенька шынкаваці. * * * А на Йвана Купалу Дзеўкі краскі збіралі. Красак паназбіралі I да Ивана паслалі. А Йван краскі не ўвазнаў, Да Купалы адаслаў. А Купала ўвазнала, A Івану сказала: — Гэта тыя зёлачкі, Што збіралі зорачкі. Гэта тая травіца, Што Брацітка-й-Сястрыца, A Брацітка — сіні цвет, А Сястрыца — жоўты цвет. * * * Іван, Іван ды Мар'я Каціліся з у звал ля. Іван Мар'ю пераймаў, Ручкі-ножкі цалаваў. Каціліся з гарушкі У мяккія падушкі, Каціліся з даліны Ў пуховыя пярыны. * * * Ай, Купала, Купала, Дзевак многа прапала. A ў Купалушкі тры дачушкі. Адна дачушка тоўста, гарбата, Друга дачушка тонка, вісока, Трэцця дачушка бела, румяна. Тонка, вісока зайшла далёка, Бела, румяна зайшла за пана. Тоўста гарбата зайшла багата.