Читать «Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю...» онлайн - страница 16

Рыгор Барадулін

* * * З чыстага полечка гуci лятуць, З цёмнага лясочку сваты едуць. — A выйдзі, дзяўчына, пераймі сватоў. Варанога каня за абротачку, Маладога Паўлачку за ручачку. Варанога коніка ў стаіньку, Маладога Паўлачку ў хатачку. Вараному коніку броку-аўса, Маладому Паўлачку піва-віна. * * * Пасадзілі паненачку на дзяжы. — Хадзі, мамулечка, паглядзі, Ці добра паненачцы сядзеці, Ці лёгка мамульцы глядзеці. А пара, пара лучыначкі паліці, А пара, пара грабёлачкі шукаці, А пара, пара русую коску часаці. A ўжо косачка, ўжо русая У шаўку пабывала, A ўжо Наталачка, Ужо маладзенькая З дзеўкамі адгуляла. * * * Кацілася заранка з падгор'я, Прасілася наша малада з застолля: — А, дзяўчаткі, вы, баярачкі, вы мае, A пусціце з застолліка вы мяне. А хоць жа коскамі дварок падмяту, А хоць я слёзкамі ганак памыю. — A быў жа табе вольны дзянёчак — субота, А была ж табе ў твайго таткі работа. Было падмятаць таткаў дварочак мяцёлкай, Было ўмываць таткаў ганачак вадзіцай. * * * Ай, вумная-разумная Аксінка. Сама села застолікам піць-гуляць, A паставіла сваіх браціткаў пілнаваць, Каб не ўзыйшоў ясны месяц з зарою, А каб не прыехаў яе міленькі з сястрою. A застольнічкі-свавольнічкі гулялі, A пільныя браціткі не ўпілнавалі. A ўзыйшоў ясен месяц з зарою, A прыехаў яе міленькі з сястрою. * * * — Ай, сядзь, дзяўчына, Па канец стола, Мы на цябе нагледзімся. Аддалі цябе дужа далёка, Не скора ўбачымся. Ай, тут вуліцы незнаёмыя, Ай, ты тут блудзіць будзеш, Ай, тут суседзі незнаёмыя, Аб цябе судзіць будуць. — Ай, я вуліцы праведаю, Не буду блудзіці. Ай, з суседкамі пазнаёмлюся, Не будуць судзіці. * * * Наша маладая, Як сыр белы. Наш малады, Як пень гарэлы. Наша маладая, Як сураежка. Наш малады, Як пабаешка. * * * — Не стой, Божа, пад вакном, Хадзі, Божа, ў хатку, А сядзь, Божа, на куце, А дай долю сіраце. — І я ў хатку не пайду, Я ў сенечках пастаю, Сіраце долю перашлю. Дзяўчына ў татулькі дары просіць: — Татулька родненькі, дары мяне. — Дачушка родная, чым цябе дарыць? — I хлебам i соллю, I шчасцем i доляй.