Читать «Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю...» онлайн - страница 15

Рыгор Барадулін

* * * На моры пятух пяець, У церам голас даець. Іванька па двару ходзіць, Сваю цешчухну просіць: — Цешчухна, мая мамухна, Не дзяржы нас доўга, Адпраўляй нас скора. Коні мае настаяліся, I сваты мае нагуляліся, Іскрыпачка сайгралася, Свацціца спяялася. Я молад знябыўся, Дамоўкі спазніўся. Дзяўчына сплакалася. А мне маладому Дарожка даўгая, Дарожка даўгая, Дзяўчына дарагая. * * * Белая бяроза нецярэблена, Дробнае суччака не ўберана. Ідзіце, малойцы, церабіці, Дробнае суччака прыбярыце. Молада дзяўчьшачка непрыбраная, Русая косачка несчасаная. Ідзіце, дзяўчатачкі, прыбярыце,__ Русую косачку расчашыце. * * * — A зіма, зіма сцюдзёная, Чаю рана нападаеш? — А я не рана, а я не позна, Вот мая пара прыйшла. Лісточак падзець, травіцу кладзець, Вот яго пара прыйшла. А хлопец едзіць, дзяўчыну бераць, Вот яе пара прыйшла. * * * Гаварыў мой лён зялён: — А бяда мне, бяда, Што няцёплае лета. Чаго часта дажджы ідуць. Не дадуць мне вырасці, Сінім цветам выцвіцець. Гаварыла Ганулечка: — А бяда мне, бяда, Што кароткае лета. Чаго часта сваты едуць. Не дадуць мне вырасці, Русы коскі выплесці. * * * — Кляновая лісціначка, Куды цябе вецер веіць, Ці ў бор, ці ў даліну, Ці ў шчырую баравіну? — Я й сама не ведаю, Куды мяне вецер веіць. — Маладая дзяўчыначка, Куды цябе татка аддаець, Ці к свёкру, ці к свякроўцы, Ці к дзеверу, ці к ятроўцы? — Я й сама не ведаю, Куды мяне татка аддаець. * * * — Ай, бору мой, барочак, Чаму, мой бор, не шумён? — Як я маю шумён быць? У маім бару пташак няма, Адна была пташачка, I тую пташкі забралі I салавейку аддалі. — Ай, двору мой, дварочак, Чаму, мой двор, не мяцён? — Як я маю мяцён быць? У маім дворы дзевак няма. Адна была Мар'ічка, I тую дзеўкі забралі I Хведарку аддалі. * * * У панядзелак рана Сіняе мора йграла. А там Мар'ічка ваду брала I ў мора ўвалівала. I ў мора ўвалілася, I ў татулькі прасілася: — Татулька мой родненькі, Вылій жа ваду з мора I вазьмі мяне з гора. — Дзіцятка мая родная, Hi ў мяне чаўночка, Hi ў мяне вясельца, Не хінецца да чужыны Мае сэрца. У панядзелак рана Сіняе мора играла. А там Мар'ічка ваду брала I ў мора ўвалівала, I ў мора ўвалілася, I ў Іванькі прасілася: — Іванька мой міленькі, Вылій жа ваду з мора I вазьмі мяне з гора. — Мар'ічка мая мілая, У мяне i чаўночак, У мяне i вясельца, I хінецца да цябе Мае сэрца.