Читать «Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю...» онлайн - страница 14

Рыгор Барадулін

* * * — A просім у вас пашаны-спавагі, Каб не было нашай маладой знявагі. Каб не была ей паветачка за хатку, Каб не была ей суеедачка за матку. Каб не была яе лыжачка пад сталом, Каб не была яе пярыначка пад палом []. — A маўчыце, нашы прыданачкі, маўчыце, A лепі вы сваю Тэклечку наўчыце. Няхай яна паранюсеньку ўстаедь, Няхай яна сені-хату падмяцець. Няхай яна шумку [] на вуліцу не нясець, А пад парожкам насыпіць, А няхай яна ножкамі прытопчыць, А няхай яна i слёзкамі прымочыць. * * * Не прыехалі к вам пяяць, A прыехалі піць-гуляць. Каб ад вас не пачулі злосці, Каб мы былі госці за госцяў. Каб былі для конікаў стайнічкі, Каб былі для вуздэчак палічкі, Каб былі для сёдлаў кулічкі [], А для нас маладых i старых святлічкі . Каб былі столікі пазасціланы, Каб былі кубачкі паналіваны. Калі будуць нам даваць, Дык мы i будзем піць-гуляць. Што ж, пане браце, горка, Ці ёсь пры боку бачорка? А пры мне ёсь маленькі рабой [], Нап'ёмся гарэлачкі з табой. Пан Езус пахвалёны! * * * Дадому, сваты, дадому, Паелі коні салому. А каля тыну крапіву, Каля восеці мякіну. Калі будзеце начаваць, Будзіць дорага каштаваць. За сена вязку — сярмяжку, За аўсяны снапок — кажушок, За маладушку — падушку. * * * А дзенькавала Бела бярозка дуброўцы: — Дзянькую табе, Мая дуброўка, за тое, А за тваё пастаяньніка ціхое, Што за табой Ціхусенька стаяла, Што за табой Буйных вецяроў не знала. А дзенькавала Наша Аксінька мамульцы: — Дзянькую табе, Мая мамулька, за тое, За тваё гадаваньніка ціхое, Што я за табой Маладзенькая адгуляла, Што я ў цябе Цяжкай работкі Не знала, Hi дзяжу мясіць, Hi ваду насіць, Не знала. Я ў свякровачкі ўсю работачку Узнала, I дзяжу мясіць, i ваду насіць, узнала. * * * Як жа заранцы, як жа заранцы З зорамі расстаціся, З месяцам спаткаціся? — Пайду я па загор'іку, Хмаркаю апушчуся, Дожджыкам абліюся, З зоркамі расстануся, З месяцам спаткаюся. Як жа Мар'ічцы маладзенькай З дзеўкамі расстаціся, I з мілым спаткаціся? — Пайду я па застолліку, Коскамі апушчуся, Слёзкамі абліюся, I з дзеўкамі расстануся, I з мілым спаткаюся. * * * Каралёва дачка — панначка. А каля двору пшаніца, Пасярод двору крыніца. А пад ганачкам васількі. Прыехаў хлопец сам-дзесят, Папускаў конікаў простых [] у сад. Гібкія лавачкі паламаў, Шызых галубоў пастраляў, Пшаніцу-ярыцу вытравіў, Сінія васількі патаптаў. Як загневалася дзяўчына За тую пшаніцу-ярыцу, За тую крыніцу-вадзіцу, За тыя сінія васількі. — А не гневайся, дзяўчына. Пшаніца-ярыца адрасцець. Крыніца-вадзіца не ўцячэць. Сінія васількі цвіцець будуць. Мы з табой, дзяўчына, жыць будзем.