* * *Сакол на вылёцеСеў-паў на вароцях,Крыллікам махаючы,Пташачак збіраючы:— Ка мне, пташачкі, ка мне,Палечу я з ваміЎ шчырыя бары,Ў зялёныя садыПа шэрую зязюлечку.Іванька на выездзеСеў жа ён за столікам,Насовачкай махаючы,Дружыну збіраючы:— Ка мне, дружына, ка мне,Паеду я з ваміЎ вялікае сяло,Ў багатую хатуЯ па сваю Мар'ічку.* * *Садавая яблынка зграбненькаНа ўзгор'ю стаяла.Белым цветам зацвіла,Тры яблычкі дала.Маладая ГанначкаУсю ночку не спалаДык дачушку даждала.Хоць набралася мукі,Ды пярэміць жа рукі.Хаць набрала гора,Прынясець вады з мора.* * *Дзяўчынка маладая,Галоўка разумная.Пайшла яна на рыначак,Купіла кубачак мёду.Свякроўку прывітала,Работку папытала.— A йдзі, мая нявестачка,Ў крыніцу па вадзіцу,У клець па мучыцу.У сянёх даёначка,У хлеве каровачка.Вот твая работачка.* * *Як заручалі, тады казалі,Што ў свата кароў многа.Як пайшла даіць,Адзін бык стаіць,I той не доіцца.Вазьму я быськуДы за пумпыську:А дай, быська, малака!* * *Сарока па двару ходзіць,Золата ў хвасце носіць,А цешча зяця просіць:— Зяцёк мой, сыночак,Не ходзі ты ў шыночак,Дам табе чатыры бычкі,Не бі маёй дачкі,Пятую цялушачку,Не бі маю дачушачку.— Я тваіх бычкоў прап'ю,Я тваю дачку наб'ю.Зарэжу цялушачку,Наб'ю тваю дачушачку.* * *А што за вечар, што загадзіначка настала.Наша малада па татулечку паслала.— А няхай жа мой татулечкапаслала,А няхай жа ён маю сялібу агледзіць.— А я прыеду, мая дачушка, начою,А я агледжу тваю сялібу з свячою.* * *А добра, добра наша Мар'ічка чыніла,Што не хадзіла ў шчырыя бары ўарэшкі,Што не нарабіла сваёй радзінепасмешкі.Ай, добра, добра наша Мар'ічкачыніла,Што хадзіла ў зялёны лугі ў каліну,A пакрасіла ж яна ўсю сваю радзіну.* * *A рассцяліся, белая бяроза, пазямлі,A пакланіся, наша дзяўчына,ўсей радні.Ані старога, ані малога не мінай,Сваёй мамулечцы да ножачакпрыпадай.* * *— А куды ты, наша дзяўчына,глядзела,Ай, за такога прыгожага хацела?— А я глядзела ў шкляноеваконца,Я ўбачыла свайго мілага, яксонца.* * *— Жані мяне, татка,Жані маладога.— Жаніся, дзіцятка,Ўсё будзіць гатова.I хамут у стрэсе,I дуга ў лесе,A конік на пашы,Дзеўка на кірмашы.A конік гагочыць,Дзеўка замуж хочаць.