* * *А белая кудравая бяроза,А бедная наша дзяўчынка сіротка.Маладзенькая па магільнічкухадзіла,Чаравічкамі магілачку страчыла,I слёзкамі жоўты пясочак мачыла,Паціхусеньку сваю мамулькубудзіла:— A ўстань, мая мамулька,не ляжы,Хоць жа мне ты гэты вечарочакпаслужы.— А я не магу, мае дзетанька,ўстаці,Грабовы дошкі сціснулі ножкі,Не магу пайсці к табе.Сырая зямля на сэрца лягла,Не магу пачуці цябе.Жоўты пясочак залёг насочак,Неяк прадыхнуці.Траўка-мураўка зарасла вочкі,Не магу на цябе паглядзеці.Вечны замочак замкнуў раточак,Не магу табе парадзіці.* * *А зорачка i з месяцам гукала:— Калі ўзойдзеш уперад за мяне,Чакай мяне,Пакуль мы з табойКругом свету абойдзем.А ты, свецячы,Я, ялеючы, абойдзем.А Ганначка з Іванькам гукала:— Калі ўедзеш уперад за мяне,Чакай мяне,Пакуль мы з табойКругом стала абойдзем.А ты, йграючы,Я, ўздыхаючы, абойдзем.Ты, ручкі ламя,Я, слёзкі раня, абойдзем.* * *Сядзіць галуб на пярэплаце,Боб клюець,А ля яго галубка пшаніцу.— Як клюй, дык клюй,Мая галубка, ля мяне.Далягаецца мае пер'іка да цябе.Сядзіць хлопец за столікам,Мядок п'ець,А ля яго дзяўчына — саціцу [].— Як пі, дык пі,Мая дзяўчына, ля мяне,Далягаецца мае сэрдачка да цябе.* * *У аўторак ранаСон бачыла Ганна,Нікому не казала,Мамульцы расказала:— Мамулька мая родная,А што я за сон бачыла.Сакалы наляцелі,Чорны шоўк развярцелі,Золата рассыпалі.— Дачушка мая родная,Праўдзівы сон бачыла.Сакалы — сваты твае,Чорны шоўк — коскі твае,А золата — слёзкі твае.Сваточкі наедуці,Косачкі расплятуці,Слёзачкі разліюці.* * *Бяроза з лістам, бяроза з лістамУсю восень гаварыла:— А мой лісточак,а мой зялёненькі,Ты ж мяне пакідаеш.— Нябось, бяроза, нябось, белая,Я цябе не пакіну.Я к табе вясной прыду,З табою шумець буду,Цябе зелянець буду.Дзяўчына з мамкаю, дзяўчыназ мамкаюУсю ночку гаварыла:— Дачушка мая, родная мая,Ты ж мяне пакідаеш.— Мамулька мая, зязюлька мая,Я цябе не пакіну,Я к табе ў госці прыду,З табою гукаць буду,Усё гора казаць буду.* * *Цёмная ночанька, цемната,Дзе ж мая дзелася пекната?За табой, міленькі, за табойНе бачу сцежачкі за слязой.Масціла кладачку сем нядзель,Гасціла ў мамулькі адзін дзень.Масціла кладачку тры гады,Гасціла ў мамулькі на Дзяды.На вяселліка пазвалі,Чаркі гарэлкі не далі.Каб я ведала, не пайшла,Ці б я сабе работкі не знайшла?Я б за печкаю сядзелаI кудзелечку вярцела.