Читать «Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю...» онлайн - страница 13

Рыгор Барадулін

* * * Ганульчына матка На парог ступаіць, На кут паглядаіць, Што ў яе на куце ззяіць, A ці месяц, ці соўнейка? А не месяц, не соўнейка, Гэта ж мае дзіцятка. Хай жа яно красуецца, Да шлюбу рыхтуецца. * * * Стукнула-грукнула на дварэ. — Ці не па мяне, мамка, Ці не па мяне? — Па цябе, кудлачка, па цябе, Па цябе, кудлачка, па цябе. Паедзеш, кудла, без кубла Затое, што кудзелькі не скубла. Было табе позненька не ляжаць, Было табе кубельчык заказаць. * * * Ехалі мы, ехалі, Тры сялы мінаючы, Чацвёртае пытаючы: А дзе ж тое сяло, Багатая хата? Там вісокі ганак, Там вітаюць прыданак. Там наша сястра ўзята, Ўся яе краса знята. Мы ўвялі слядочак А на сватні дварочак. Дзе мы яе аслядуем, А мы там заначуем, Нап'ёмся гарэлачкі За сваю паненачку. * * * Вясёлым долам каціліся колы. Ехалі сваты ля стадолы. Дарогу запылілі, Стадолу запалілі. Адна свацціка хоць невялічка, Дык яна разумная. Падняла ножку Сікнула трошку, Стадолу абтушыла. Пусціла сікі Пад чаравікі, Панчошкі абмачыла. Прыданыя ў дом едуць, A курачкі пад печ бягуць. — Не бойцеся, курачкі, Супакойцеся, сакатурачкі. Не многа нас едзіць, Не многа вас трэба — Мы ведаем меру: Сем курачак на вячэру, А восьмая на сняданне, Дзевятая на ад'язджанне. * * * Ля сваццінага двара Вісокая rapa — Hi ўзыйсці, ні ўз'ехаці, Hi сакалам узлецеці. А што даць-перадаць, Якіх сакалоў паслаці? A дзяўчыну к сабе ўзяці. * * * У хату сваты лезуць, Аб вушак .ракі чэшуць, За сталы сядаюць, У печ паглядаюць, Ці тлуста капуста, Ці вялік кацёл кашы, Ці пад'ядуць сваты нашы. A панаехалі прыданыя цяцеры, A захаделі нашай маладой вячэры. — А, прыданачкі, сваёй пасудачкі не маю, А пакуль жа я сваю свякроўку ўзнаю. А тады я вам батату вячэру згадаю. А ёсць у мяне качан капусты на лясе, А ёсць у мяне верабеечка на страсе. Качан капусты — добрая патраўка, Верабеечка — тлустая запраўка.