Читать «Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю...» онлайн - страница 12

Рыгор Барадулін

* * * А паедзем горы-даліны раўнаваць, A пакінем сваю маладую гараваць. Гаруй, гаруй, наша маладая, не кайся, A прыехаўшы дамовачкі, не жалься. Было табе ўсіх хлопчыкаў не звадзіць, Было табе гарэлачкі не піці, Было табе цукерачак не есці. * * * Прыехалі запіўнічкі: — Kaго ж будзем запіваці? Дзяўчыны дома няма. Пайшла яна ў ягодачкі, У чорныя смародачкі. Смародачка ці не ягадка, А Наташка ці не дзяўчынка? Kaca яе ці не русая Шоўкам пераплецена, А золатам пераведзена, Па плечках распушчона? А яна ўжо заручона. * * * — A ў дарожку, мой брацітка, ў дарожку, A набірай злота-серабра ў паможку. A будзіць табе тры прыгодачкі ў дарожцы. Перша прыгода — сівога каня падкаваці, А друга прыгода — дешчухну прывітаці, Тряцця прыгода — дзяўчыначку выкупляці. — А не тужы, мая сястрыца, не бядуй. Сівога каня падковамі падкую, A цешчухну зялёным віном напаю. A дзяўчыначку злотам-серабрам выкуплю. * * * — А чаго сядзіш, А што думаеш, Іванька? A ці ўсе твае Вараны конікі асядланы? A ці ўсе твае Родныя брадіткі сабраны? — Мае конікі, Як гаголікі, на дварэ. Мае брадіткі, Як саколікі, ля мяне. Мае конікі, Як гаголікі, брок ядуць. Мае браціткі, як саколікі, Мядок п'юць. * * * З-пад саду зялёнага Сакалы выляталі, Зязюлю з сабой бралі. — I з намі, зязюля, i з намі, I з намі сакаламі. — Рада б я палецеці, Жаль саду зялёнага, Вішанек чырвоненькіх. I з бору сваты з'язджалі, Паненачку з сабой бралі: — I з намі, паненачка, i з намі, I з далёкімі сватамі. — Рада б я паехаці, Жаль мамкі пакінуці, Жаль мамкі старэнькае, Сястрыцы маладзенысае. * * * Сабраліся стральцы-лаўцы на аблаву, A забілі ласянёначка на бару. А як пачула старая ласіца ў лам'ю, А як кінула крутыя рогі аб зямлю: — А няхай мае крутыя рогі прападуць, А нячым майго ласянёначка там заб'юць. A застучэлі каваны колы на дварэ. А як пачула Ганніна мамка ў адрыне, А як кінула залаты ключы аб скрыню: — А няхай мае залаты ключы прападуць, Нячым маю дачушку павядуць. * * * Зелены дубочак зелянюсенькі На мора пахіліўся. Молад хлопчык маладзюсенькі Ў дарожку нарадзіўся. Трымае насовачку ў белых ручаньках Слёзанькі выціраіць. Сваёй мамульцы, сваёй родненькай Да ножак дападаіць: — Мамулька мая, родная мая, З кім мяне выпраўляеш? — З Богам, дзіцятка, з Богам, родны, Ca ўсею дружынаю. Табе дарожка багаслаўлёна, Цэркаўка расчынёна, Табе дарожку Бог багаславіў, Табе цэркаўку Бог расчыніў. Твая свацціка, твая сястрыца Ля цябе, як жар, гарыць, Твая дзяўчына маладзюсенькая Уся, як мак, цвіціць.