Між абвалаў,Стромых скалаўСцежка пакручастая.A ў далінах,Пa галінахДзікі вецер шастае.А ў гуралкіПозірк палкі,Вусны са спакусінкай.Маладая.З плеч спадаюцьДва патокі русыя.Б'юць вясёлкіНа асколкіВадаспады горныя.Зачаруюць,ЗавіруюцьВочы ноччу чорнаю.УцякаеДы гукае.Пікі гор туманяцца.З правадніцайЗаблудзіццаХочацца да раніцы!..
КАЛАЎРОТЫ
— Калаўроты! Калаўроты!Найадменнейшай работы,—Заклікае добры дзед.— Не знайсці нідзе ім роўныхРобяць з воўны шоўк чароўны.Падыходзяць паглядзець.— Экспанат свой гэткі рэдкіУ музей ты здаў бы, дзедка,—Кінуў жару жартаўнік.Уздыхнулася бабулі —Калаўрот яе расчуліў.А натоўп раптоўна знік.Толькі жэўжыкі наўкола —Крутануць ім рупіць кола.Дзед выкрыквае радзей:— Не знайсці нідзе ім роўныхРобяць з воўны шоўк чароўны.Пакупнік ніяк не йдзе...— Налятайце! Калаўроты!Налятаць няма ахвоты.Разыходзіцца базар.І стаяць, нібы сіроты,Новенькія калаўроты.Позна, дзед, прывёз тавар...
РУНЕЦЬ, КРАСАВАЦЬ, НАЛІВАЦЦА
1961
* * *
У верасня — свой, асаблівы, пах:Курыць сівец—плыве дымок гаркавы.Зямлёю пахне бульба у капцах,Антонаўкамі — зоры па начахІ туманы — ляжалаю атавай.А гарбузы пралежалі бакіI абвіліся павучынай пражай.Здавалася,— за хмарай хлапчукіРазрэзалі гарбуз на два кускіI ўночыМлечны Шлях на семкі пражаць.Радоўку адбываць гатоў заўжды.Ступаеш золкай, колкаю расою —Дымяцца ўсцяж зялёныя сляды.Адбілася цялё ад чарады,А пыса пахне цёплым сырадоем.У верасня ёсць самы светлы дзень,Ён халадком душу маю трывожыць,Хоць зноў штаны кароткія надзеньI, гледзячы на свой цыбаты цень,Пусціся басанож у падарожжа,У край, дзе раніцай салодкі сон,Дзе ў сумцы агурок, аловак, сцёрка(А вочы расцвілі, як сіні лён!),Дзе пяцярнёй махае кожны клён —Жадае зарабляць адны пяцёркі;Дзе ў калідоры цяжка сцішыць бег,Сядзець у класе гэткая нудота.Ля вокан вераб'і лятуць з-пад стрэх.І, як у кут паставілі за смех,Ты дома ўсім паказваеш з ахвотай.У верасня — свой, асаблівы, пах:Курыць сівец — плыве дымок гаркавы,Зямлёю пахне бульба у капцах,Антонаўкамі — зоры па начахI туманы — ляжалаю атавай.