Пa брызенту лапоча-трашчыцьДождж апрыклай назолай.Так i хоча да ніткі змачыць.Ноч ды стэп навакола....Дождж трашчыць.Прыгадаў я цябе,Лес далёкага краю,Дзе, як быццам маршчынку на лбе,Сцежку кожную знаю....Казку мы на начлезе гурмойСлухаем з захапленнем,I трашчыць кулямётнай чаргойНа кастры сыраваты ядленец.Дождж...А мне перапёлка крычыць,Луг дыміцца па досвітку росны,Песня роднага краю гучыць:Ой, бярозы ды сосны!..
* * *
Б'е пярун прамой наводкай,A маланкі неба крэсляць,Як з бюро надвор'я зводкуАб бясхмар'і на ўвесь месяц.Вось адна адной на спіныНалягаюць грузна хмары,Вось — прарвуцца,вось — лавінайДождж нястрымны чохне зараз.На таку — усе з запалам —Мы зграбаем зерне ў кучы.Яшчэ й кроплі не упала,A кашулі — хоць выкручвай.Сыпнуў дождж.Пайшоў старацца...Ды ў буртах ляжыць пшаніца...Каб за моладдзю угнацца,Духу мала,навальніца!
ЛІСТ З ДОМУ
Бурты кладуцца, як барханы.Лапатам не даём астыць.Ды што за шум?..Прыйшлі лісты,Лісты ад родных, ад каханых.I мне ж тут нешта быць павінна...Матулін почырк пазнаю.I піша пра бяду сваю,Пра радасць i пра ўсе навіны:«Сусед наш справіў наваселле.Ну a ў бары па верасуГрыбоў — хоць закладай касу,I ўжо арэхі палыселі...Вуголле з печы ўранні скача,Кот мыцца на акне пачне,—I верыцца, што ты ка мнеПаспееш на пірог гарачы».Я сёмы раз, забыўшы стому,Чытаю гэты ліст,нібыЯ на Ушаччыне пабыў,Пагутарыў з усімі дома...I зноўку зерне з-пад лапатыУверх ляціць ва ўсе бакіI падае. (А так шпакіНа луг садзяцца там, за хатай...)
НАСЦІНА КУХНЯ
Не! Не ўсім надарылася шчасцеЕсці боршч, прыгатаваны Насцяй.Не ўявіць вам, што гэта за боршч!Хай чатыры порцыі ты знішчыш —Яшчэ ў місцы выскрабаеш днішчаI абавязкова просіш больш.Ну, а каша! I нябеснай маннеДа яе далёка ў параўнанне:Гэткую варыць — паверце мне —Можна толькі па зямлі цаліннай;Растае у роце, як малінаУ маёй азёрнай старане.Насціна фантазія без краю!Хай i кухня, нібы піпка тая,У якой муштук хтось адламаў;А запаліш — дым, як з паравоза(Бо гарыць салярка — не бяроза!),Для кухаркі ж гэта ўсё — дарма!Па-над кухняй Насці адвячоркам,Бы драбкі крыштальнай солі, зоркі.Мала солі — знічка упадзе.У кацёл сам просіцца з нябёсаў,Быццам часнаку зубок, курносыМаладзік.А папрацуеш дзеньНа таку з лапатай,За штурвалам —Будзе апетыт твой небывалым.Чай з дымком — паболей цукру сыпХай можа парой кансерватыўна,За сталом працуем так актыўна,Аж ідуць упрысядкі насы!Хто ні разу ў Насці не абедаў,Той сапраўднай стравы i не ведаў!