Читать «Свята пчалы» онлайн - страница 88
Рыгор Барадулін
Узышлі палыны тугі — Ты сваё ўзарвала ляда. Замыкаюцца тры кругі. Што ты хочаш яшчэ, Блакада! Патрабуеш яшчэ чаго! У глухмені балотных кладак Ты забрала бацьку майго. Ты забрала мой смех, Блакада. Хай на звод Пойдзе люты род. За матуль, што жыццю не рады, За калек. За ўдоў. За сірот Праклінаю цябе, Блакада! Што ты ходзіш! Шукаеш аброць Ад каня, што вазіў снарады! Хоць У сны мае не прыходзь, Я прашу цябе! Чуеш, Блакада!... 1968, Ушачы
1
Вёска па другім беразе Дзвіны ля Нафтабуда.
2
Лабу накты! (латыш.) — добрай ночы!
3
Perkona grandi (латыш.) — удары перуна.
4
Persona grata (лацін.) — пажаданая асоба.
5
Вельмі своеасаблівы і самабытны від гарлавых спеваў.
6
Яўгена Шабана.
7
Шасціствольныя нямецкія мінамёты.