Читать «Журавінка» онлайн - страница 3

Рыгор Барадулін

ШТО НІ ДЗЕНЬ — САНДЗЕНЬ

Што ні дзень — Сандзень. Можна й пасандзеніцца! Пакупнік — не цюлень, Дзе ён дзенецца?! Пераўлік. Пераўлік. Пераўлік за пераўлікам. Быццам сам ix пакупнік На сваю бяду наклікаў. Што ж, бывайце, Дачы, ўдачы! Пачынаюць перадачы. Толькі б пасля перадачы Не насіць бы перадачы! Быццам бы па просьбе мае, Закрываюцца старанна У адзін дакладна час I сталоўкі, й рэстараны, I кафэ, i магазіны,— Ахапіў парыў адзіны! ...Даўней, Каб быў спакой i мір, Вісела б шыльда на прыпынку: «Закрыт дзявочы манастыр — Усе ў дэкрэтным адпачынку!»

ШЧОДРЫ

Ураджай ці недарод, Лівень лье, Сухмень лютуе,— A шаноўнейшы гарод Вас заўсёды пачастуе. Толькі трэба нездарма Помніць акалічнасць тую, Гультаям дарог няма,— Іx шчадрун Не пачастуе. Любіць працу, А таму, Каб не звёўся род зялёны, Скарбы аддае таму, Хто штодзённа б'е паклоны. A іначай бы не змог, Бо ў яго — Паганскі бог! Самай ранняю вясною Забуяе барышное. Прададуць расаду цёткі — I замоўкнуць звады, Плёткі. I замочаць барышы Кухлем піва ад душы! А гарод сабе расце. Хутка вус гарбуз закруціць. Ка прыслонку ў духаце Галаву замятаруціць. Памідор прысмяг такі. Наліваецца, пуляты. А на прывязі гуркі, Як падласыя цяляты. Сонца йдзе на вадапой — Пахне кменам, Пахне кропам. Як расол, круты настой Б'ецца пад нябесным стропам. A сланечнік ля грады, Непапраўна аблавухі, Як салдацік малады, Каля дзеўкі-векавухі...

АДВЯЧОРКАМ

Пераходзіць каторы раз Чорны кот радыёлам дарогу. Недзе ў змроку трактар заграз, Цягне ўпарта сябе самога. Хай бы норму сваю ўзараў — Я жадаю трактару ўдачы. I ад спраў i ад тэлестраў Засынаюць мае Ушачы. Хоць багата ўжо лютых зім, Жарка ў грубках гарыць алешнік, З расцяробаў, на злосць усім, Зноў сваё заладзіў насмешнік: — Цімох, Цімох, Павёў дзяўчыну ў мох, у мох, Прытуліў, паваліў Ох-ох-ох-ох-ох!.. «Непапраўны стары звадыяш!» — Салаўя лагодна ўшчуваю. Болей цягне сказаць: — Ды я ж... Я сябе юнаком адчуваю. Гэта хлусяць, што пастарэў, Што чаканую ўжо сустрэў. Салаўі не лічаць гадоў, Салаўі не пяюць калыханку. Зноў праводзіць яе гатоў Да світання ад весніц да ганку...