Спрадвечнай тэмы пераказВусны:Не трэба слоў,Не трэба фраз,—Вусны ў вусны.Спрадвечны шэпт,Спрадвечны ўздыхI піск рамесніц.Напаў на маладыхЛізун-месяц.Змялі вятры ўвесь снегCa стрэх.Пералянелы лёд збіваюць.Нібыта грэх,Зімовы грэх,З плячэйХутчэйЗбываюць.Сябе за локаць укусі,Хто ад спакусы утрывае!Вясна садзіццаУ таксі,Тралейбусы,Трамваі...
САМАКРЫТЫЧНЫЯ НАТАТКІ
Я ездзіў на новабудоўлі,Пісаў рэпартажы вершамі,Дзе вобразы i дэталіБылі па парадку развешаны,Як на святочных ёлкахРознакалёрныя цацкі.Былі туманы ў мяне золкія,Героі —ударнікі працы.Даваў «на-гара» рамантыку,Наколькі быў толькі здатны.У рыфмаваныя рамкіСтавіў герояў дадатных.Помню, ў вагоне аднойчыКлапы мяне елі едма,А потым пісаў,што ноччуАдчуў я з прыродай еднасць.Калі ж намякаў на брудныяІнтэрнаты новабудоўляў,Услед дадаваў,што будуцьТут хутка святліцы добрыя.У ямб заганяў біяграфіі —Выходзіла гэта суха.А хлопцы ламалі графікі,Хаду абганялі сутак.Жыццё вывучаў я,вучыўсяЛакіравацьi ракіравацца.Ды рад, што для хлопцаў чэсныхМая невядома праца.
ЯЕ НЯЎМОЛЬНАСЦЬ..
Яе Няўмольнасць ХіміяШтодзень бярэ разгон.Далей, мядзведзі-схімнікі!Бары,Палеткі сінія —Ну чым не палігон?!Навошта ёй баласт такі,Як песня жаўрука,Я к шчабятанне ластаўкі,—Сып,Шчодрая рука!Няхай сабе пад кручаміДрачы кустоў праз пяцьБудзільнікі падкручваюць —Світанне б не праспаць!Кустоўнікі алешніка —Галоўны корань зла —Знішчаюцца паспешліва,—Была ці не была!Драчоў,Як душы грэшныя,Абсыпляць з-пад крыла!A калі план даведзены —Выконваць будзь ласкаў!Паляны ўсе аб'едзены,Нібыта на агледзіны,Пажар хутчэй скакаў.A поплаў будзе марніццаПярэч ці не пярэч!Пчала-самаахвярніца,Ад медуніцаў — прэч!Запэўнілі вучоныя,Што крохкі штучны Алёд,Духмяны лес капронавыi сінтэтычны мёд!..