Дождж рунь спаласкаў,Вязпакарабаціла.Для мяне з ПолацкаЯсьпрывёз пацеркі.Рыжанькі, кірпаценькіЛюбы Ясенька.Іскрынкі-пацеркіПавязаў пад ясенем.Шыю мне апякліПацеркі Ясевы.Ад чаго, як жар, былі,Не ведаю я сама,—Ці ад палкіх губ,Ці ад дужых рук.Дождж ступаўтуп-туп,Гром гручэўгрук-грук,На паўнеба яснаяБліскавіца бліскала.Да мяне ЯсенькаТуліўся блізенька.Я ж, на ласку ласая,Сэрца не сцешыла —Ясенькава, ЯсеваМуравее сцежка.Я ж у Яся адна,Нас не пяцерка.Камянькамі са днаБлішчаць пацеркі.Зоранькі-пацеркі,Не магу спацейкі...Ледзь пачую крокі —Ложак шырокі.Як згадаю рукі —Сяннік мулкі.Хай вось толькі прыйдзе ЯсьБуду недачэпаю!Пацеркі блісь ды ясь.Брамка не зашчэплена...
НЕ ПЯРЭЧЫЛА...
Ветрык шустры змоўк, заціх.Спяць кусты прырэчныя.Мне казаў:— Ты лепш за ўсіх,—Не пярэчыла.Потым вочы называўСпелымі парэчкамі.Потым губы цалаваў,—Не пярэчыла.Адпіхнуць яго шкада:Слабая парэнчынаI сцюдзёная вада,—Не пярэчыла.
ЗАСТОЛЬНАЯ ОДА КАЗЛУ
Казлу, які абгрыз лазу i паказаў гэтым
лепшы метад вырошчвання вінаграду,
у старажытнасці быў пастаўлены помнік.
Выпадку нечаканы гром —Ісці, знайсці лазуI выціснуць з даспелых гронВясёлую слязу.Шукай, упартасць, зноў i зноў!Пасмейцеся, багі!Валіла стома смертных з ног,Вадзіла у бакі.Іскрыстай песні корань сох,Гарчэў палын дарог.I ўзбунтаваўся грозны сок,Заціснуты ў астрог.Стагнаў,хаця не знаў хвароб,Шалеўу сто залеў.Зняў пробу першы вінаробI першы захмялеў.Сакрэт святога рамястваАдолеў для вякоў.Хадзіла кругам галава,Спявала ўсё вакол.Падужаццаi знаць, i гольХмель клікаў —хто каго?!Пасля ўжо словам«алкаголь»Абразілі яго.Майстэрства цяжкія азы,Як i майстры,ў гадах.Імкнула памаладзь лазыАбвіць нябесны дах.Ты цешыўся,што так расла,Наіўны Дыяніс.Я п'ю за бараду казла,Які лазу абгрыз.Прыземлены, пачаў расціБуйнейшы вінаград.Хаця казёл аб адкрыцціЗдагадваўся наўрад.Рог не ўцяжарылі вянком,Адказвала спіна —I адкрывальніку кійкомАддзячылі спаўна.Нашчадакніву славыжне.Казла не без падстаўНа стол узнялі на ражне,Пасля —на п'едэстал.Ім закусілі — паўбяды,Са збродлівых братоўЛяпілі хмарку барадыI чаркі капыткоў.Пазнялі ўсе грахі з казла,І помнік дождж абмыў —Як маршал, толькі без жазла,Ён, бронзавы, застыў.І валадар сівых дзяржаў,Адтуль, з сівых вякоў,Вакхда сябе у світу ўзяўРагатых сваякоў.І прадзедаў маіх наўздзіўЛя роднага сялаПа багне, п'яных, чорт вадзіўСтрыечны брат казла.Ды крыўдзіцца на лёс адноУвесь казліны род —Па барадзе цякло віно,А не папала ў рот.Чарэпай,шчодры вінадар,Як вока поўны коўш!Застолле смягне —хмель, удар,Дажджом прайдзіся ўздоўж!Настрою дзіўная шкала:Ртуць чаркі ўверх,то ўніз.Дык зноў —за бараду казла,Які лазу абгрыз?!