Читать «Журавінка» онлайн - страница 9

Рыгор Барадулін

НУ, А МОЙ!

Хто не знае, Што жанчыны Не збяруцца без прычыны. Тут навіны ні пры чым — Ёсць штодня зашмат прычын На павестцы дня мужы — Для прамоў няма мяжы! Летам, Восенню, Зімой Толькі й чуеш: — Ну, а мой!.. — Гэта што, Нічога ў вас,— Дама важная ўздыхае,— Мой, паверце, кожны раз Пахне новымі духамі! — Валацугі, лайдакі, Завяліся мухі ў носе! Мой вынослівы такі — З забягайлавак выносяць. — Мой гаворыць: Многа «спраў». Цягнецца дамоў пад ранак. — Мой таксама,— «Шэфства» ўзяў... А над кім? Над рэстаранам! — Мой, хоць кепскі гаспадар, Праўда, не бярэ ні кроплі. — Ну, а мой, як той камар, Столькі п'е — Пакуль не лопне. — Дарагая, не кажы. Хай бы жлукціў, хоць заліўся. «Запісаўся я ў маржы!» — Летась, дурань, пахваліўся. У палонку як нырне (А бадай ты не памёр!), Думаю, сядзі.на дне. Выплыў, Фыркнуў, як бабёр! Паспрабуй пазнаць, Што горш? Быў Мікіта, Зараз — «морж»! П'юць гарэлку на ігрышчах Людзі, Ну, а мой — баржом. Круціць вус Ды носам свішча: «Мне не можна, Стаў маржом!» Людзі больш пра гаражы, Пра сервізы Ды пра дачы. Ну, а мой сабе — ў маржы. A ні ў вус не дзьме, Лайдача. Хоць пагрэлі б раз кійком, Хоць бы ўкралі порткі, Каб дадому галяком Ён патросся, порсткі! Дома ты за ўсім сачы. Дрэмле ліха ціха. Вось махну адна ў Сачы, Буду й я маржыха! Там рахманыя «маржы». Выйдзе з рэстарана — Хоць з яго гужы Вяжы, Хоць кладзі да раны! Летам, Восенню, Зімой Толькі й чуеш: — Ну, а мой... У мужчын заўсёды лад, Жонак у спакоі Пакідаюць, мыркнуць: «Ат!» I махнуць рукою...

МНАГАДЗЕТНЫ БАЦЬКА

У гераіні славы шмат. А бацька ўсё заценены. Нібыта ён не вінават, Як той казаў,— Уцэнены. Я ўжо не буду пра сябе, Хоць кошка у душы шкрабе. Як не ўрасці ў зямлю, Калі Чаўпе другі па-шчырасці: — Бач, гераініны пайшлі, Турбот хапіла вырасціць... Як бы не бацька Я, Максім, Як бы мяне Няма зусім! Яно, вядома, Нервы, Час, Вядома, Клопат — клопатам. Мяне Паклікалі б хоць раз, Каб падзяліўся вопытам,— Як гадаваць, Як бедаваць, Як дочак замуж выдаваць. Не звык я змалку якаць, Ды ў справе важна — Якасць!.. Ідуць турботы чарадой... I ўсе яны —канкрэтныя! Не грэх сустрэцца мне парой З сябрамі — За дэкрэтныя!