Читать «Дамавiкамерон» онлайн - страница 4

Адам Глёбус

Студэнтка дазволiла.

Ён пацалаваў яе вельмi доўгiм пацалункам i спытаўся:

— Падабаецца?

Калi тая сказала, што падабаецца, студэнт спытаўся:

— Можна, я буду цалаваць твае грудзi?

Яна пачырванела, як ранет, i сказала:

— Можна, толькi грудзi ў мяне вельмi вялiкiя, пад кофтамi i курткамi не вiдаць, а так вельмi ўжо вялiкiя, проста жах.

Студэнт расшпiлiў куртку i кофту i пацалаваў сапраўды вельмi вялiкiя грудзi.

Потым студэнт i студэнтка леглi на прагрэтую велiкодным сонцам траву.

— Не так, — сказала яна.

— А як? — спытаўся ён.

Студэнтка стала на каленi, схiлiлася i сказала:

— А ты ззаду. Мне так больш падабаецца, бо ў мяне блiжэй да зада.

Ён сказаў ёй шмат ласкавых i пяшчотных словаў, i яна сказала яму многа добрых слоў.

Потым яны вярнулiся на паляну, дзе спаў прытручаны благiм вiном навучэнец.

Студэнты дапiлi "Прамянiстае" i даелi хлеб з салодкiмi плiткамi. Яна заснула. Ён палюбаваўся, як прыгожа, не раўнуючы тыя анёлы, спяць навучэнец i студэнтка. Палюбаваўся, засумаваў i пайшоў з лесу ў горад.

Навучэнец прачнуўся i ўбачыў студэнтку, што спала на траве. Ён падпоўз да яе i пацалаваў. Студэнтка прачнулася, але дзеля цiкаўнасцi зрабiла выгляд, што яшчэ спiць. Навучэнец зразумеў, што студэнтка ўдае, быццам не прачнулася. Але дзеля цiкаўнасцi пачаў распранаць яе. Калi ён цалкам распрануў яе i распрануўся сам, студэнтка зрабiла выгляд, што прачнулася, i сказала:

— Не так.

— А я люблю так, — сказаў навучэнец, калi яны пачулi чужы, не студэнтаў, голас:

— Так нельга рабiць!

Ён сеў, i яна села. Яны сядзелi на траве i глядзелi на таго, хто перапынiў гульню.

Перапыняльнiк быў вусаты, у фрэнчы, з партупеяю, у ботах i фуражцы з лакiраваным брылём.

— Так нельга рабiць! — паўтарыў ён i дадаў: — Я — Лясун, сачу за парадкам у лесе. Вы папiлi i паелi... А хто фанцiкi ад салодкiх плiтак будзе прыбiраць? Спачатку прыбярыце, а потым мiлуйцеся.

Студэнтка i навучэнец пад наглядам Лесуна прыбралi смецце.

На праваслаўны Вялiкдзень студэнтка i навучэнец згулялi вяселле, а студэнта не запрасiлi, бо ён не прыбiраў фанцiкi.

VI. РУСАЛКА-1

Муж вярнуўся з доўгае камандзiроўкi. У доме ва ўсiх пакоях гарэла святло i па-святочнаму пахла печывам. "Прыемна вяртацца, калi цябе чакаюць. Цудоўна, калi ў доме водар печыва. Добра, калi жонка цябе сустракае", — падумаў ён i гучна паклiкаў:

— Рабуня!

У лазнiцы шумела вада.

Муж пастукаў па вушаку:

— Рабуня!

Нiхто не адгукнуўся. Тады ён выключыў святло.

— Ой! Хто тут?! — пачулася праз шум вады. — Запалiце святло!

Муж засмяяўся, уключыў святло. Дзверы ў лазнiцу адчынiлiся. На кафлянай падлозе стаяла блiскуча-iскрыстая жанчына.

— Ты мяне напалохаў, — сказала яна. — Я табе гэтага не дарую. Я чакала цябе, а потым ледзь не заснула. Каб зусiм не заснуць, вырашыла ўзяць душ.

— А я чую: вада шумiць, паклiкаў цябе раз-другi, ты не адгукаешся, вось i выключыў святло, — муж стаяў з вялiкiм чамаданам у руцэ.

— Распранайся. Вазьмi душ. Як я сумавала без цябе!...

Ён паставiў валiзу на кафляную падлогу, зняў палiто i капялюш. Кашулю ён паклаў у скрыню для бруднае бялiзны.

— Хутчэй, — паклiкала яна. — Я так сумавала без цябе, ты сабе не ўяўляеш.