Світанняў я з табой не сустракаў,Не рассякаў вяслом азёрнай хвалі.I толькі ў хваляванні скуб рукаў,Калі цябе да дошкі выклікалі.Здавалася, што бачыць увесь клас,Калі ў твой бок глядзеў я незнарокам.Каб аб сабе напомніць лішні раз,Па пяць заўваг я зарабляў на ўроку.Што стала мне ты нейкаю другой,Баяўся i сабе прызнацца ў гэтым.Ды толькі ўсе чамусьці нас з табонНа кніжках плюсавалі без сакрэту.Ну, a калі кілометры за дваДамоў з аднавяскоўцамі ішла ты,Як крыўдна мне было, як я злаваў,Што каля самай школы наша хата.Гады прайшлі. У кожнага свой шлях.I апынуўся я не ў роднай хаце....З усмешкай палахлівай на губахЯ сніў цябе ў студэнцкім інтэрнаце.I вось, нарэшце, на лістах шасціПрызнаўся я табе ў сваім каханні.З трывогай «заказное» апусціўI атрымаў адказ — тваё маўчанне.Дамоў прыехаў.Кажуць, трэці дзеньГрьшіць тваё вяселле (я ж не веру).Вянок з гароху хочуць мне надзецьСябры, як адстаўному кавалеру.Хай надзяюць — мне невялікі страх,Я з гора пацягну з кілішка троху.Дык пасядзім з табою мы ў вянках,Твой з красак палявых, а мой — з гароху....Хай снег гадоў асядзе ў валасах,Хай будзе мне хоць пяць разоў па дваццаць —Усмешкай палахлівай на губахТы школьніцай мне будзеш усміхацца...1957
ДОБРАЙ РАНІЦЫ!
A птушкі расстанне прарочаць.Зара маладая займаецца...Кажу я табе:— Добрай ночы...Хоць трэба казаць:— Добрай раніцы.I вочы ўглядаюцца ў вочы,Гарэзныя, шчыра ўсміхаюцца.I кажуць яны:— Добрай ночы.Хоць трэба казаць:— Добрай раніцы.I рукі разняцца не хочуць—Мацней яшчэ толькі сціскаюцца.I кажуць яны:— Добрай ночы.Хоць трэба казаць:— Добрай раніцы!1957
ВІШНІ СПЕЛЫЯ...
Жнівень плаваў па-над даллюПахмурнелаю.Мы з табою абіраліВішні спелыя.Нам з табою самі голліНагіналіся.Рукі нашыя міжволіСустракаліся.Адвячорак нахапляўся.Праца ўвішная.Ды марудна запаўняўсяКошык вішнямі.Ды палалі твае вусныЗружавелыя —Сакавіты ж i смакуемыВішні спелыя...1957