Читать «Паром празь Ля-Манш» онлайн - страница 5
Уладзімір Арлоў
* «Хроніка Эўрапейскай Сарматыі...», 1581 (лац.).
** Кнігі маюць свой лёс (лац.)
Вучыла бабуля
Ня сьпі, калі сонца сядае, бо засьнеш зь ім разам, а ўраньні ўжо не прачнесься. Не глядзі ў люстэрка апоўначы, бо растанеш у ім, як солі драбінка ў студні. Не любіся зь дзеўкамі ў жыце і ў красках не любіся, бо колькі каласоў зломіш — столькі людзей ад голаду сканае, а колькі красак зьвяне — столькі дзетак на сьвет не народзіцца. Пажатае жыта даўно, і поплаў мой скошаны. Сонца сядае. Глыбее ў дубовай асадзе бабуліна люстра.