Читать «Сказ пра Лысую гару» онлайн - страница 6

Ніл Гілевіч

Праглядаючы штотыднёвік "ЛіМ", іншыя выданні, я заўважыў у некаторых маіх калегаў па літаратурнай крытыцы настальгію з тае нагоды, што ананімны Францішак Вядзьмак-Лысагорскі закончыў сваю ролю і застаецца ў гісторыі, а на творчую сцэну выходзіць наш калега, пісьменнік універсальнага таленту. Што ж, іх настальгію можна зразумець, але — лепш парадавацца гэтаму доўгачаканаму адкрыццю. 

Прапанаванае чытачу асобнае выданне "Сказа пра Лысую гару" Ніла Гілевіча — падзея ў нашай літаратуры.

Уладзімір Конан

04 лістапада 2003 г.

РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ

ДЗЯЛЬБА Наш век наогул вельмі тлумны, Мы з гэтым звыкліся даўно: Футбол і бокс, і джаз бяздумны, I п'янкі з сексам заадно. Але такога крыку-гвалту, Што цэлы дзень хістаў той дом, Дзе не сабраў касцей гаўляйтар, — Не чулі ў Мінску шмат гадоў. Спачатку ціха паміж люду Размовы-чуткі папаўзлі, Што пад сады-гароды будуць Даваць па лапіку зямлі. Пасля, як заклік да атакі, Як звон магутны вечавы, Пранёсся кліч: "На сход, пісакі! На сход, пісакі, хто жывы!" "Дык значыць праўда, братцы? Дзеляць?" I вось, штурхаючы народ, Пабеглі аўтары і чэлядзь У дом пісьменнікаў на сход. Ляцелі жонкі, дочкі, цешчы, Дзядзькі і дзядзіны, швагры, I хто з бальніцы мог уцекчы — Джгаў — не дагналі дактары. Усім здавалася: хто першы Падыме голас на дзяльбе — Той і адхопіць кус найлепшы I тым узвысіць ён сябе. Яшчэ ж глыбока ў сэрцы кожны Хаваў надзею ўсіх надзей, Што абразаць пачнуць заможных — I ўдасца з іх урваць надзел. Куды лацвей схапіць не пустку, А ўжо дагледжаны гарод: I хрэн гатовы, і капустку, I нават бубкі на кампот. Шамякін, праўда, быў спакойны: Яму паспелі ўжо сказаць — Адтуль, з гары: "У вас ніколі Мы не дазволім абразаць!" Сёй-той жа быў і азадачан: А што, як гэта галыцьба Расшкуматае нашы дачы? Якая ж будзе тут дзяльба? Але ўладальнікі фальваркаў Дарма дрыжэлі па дамах: Ніхто не думаў біць па карку, На іх дабро рабіць замах. Паўнюткі дом гудзеў, як вулей, I нецярпенне ўсё расло, Пакуль нарэшце не пачулі Святую праўду "вешчых" слоў. Адкрыў прафорг Шушкевіч веча: — — Сябры! Вы ведаеце, што? Каля Заслаўя, на пустэчы, Далі гародаў роўна сто! Сябры! Паўстаў непераможны — 3-пад тоўшчы часу ў дзвесце год — Кандзідаў лозунг: "Хай жа кожны Капае сам свой агарод!.." Тады ўскіпеў паэт з народа: "Мне срам, потомку кузнецов: Какие ж это огороды, Коль без готовых огурцов?!" Ды прыступілі ўсё ж да торгу, Дзяльба пайшла сваёй чаргой, I Валасевіч на прафорга У наступ рушыў з качаргой: — Дзялі, птамаць, сумленна й чэсна, Бо калі будзеш махляваць — Па голым чэрапе як трэсну — Дык і пакоцішся, птамаць!.. Шушкевіч, глянуўшы з дакорам, Парадак абвясціў такі: — Спярша давайце пагаворым, Пасля пацягнем жарабкі. Антон Бялевіч, хоць і моргаў, Рвануўся першы слова ўзяць I на няшчаснага прафорга, Рукой махнуўшы, крыкнуў: — Сядзь! Я — не Шамякін і не Броўка! Я не вазьму сабе грады! Пакуль на свеце ёсць Дуброўка — Яе пясняр я назаўжды!.. I так махнуў рукою бурна I крутануўся так Антон, Што па інерцыі з трыбуны Пайшоў на публіку вінтом. Ды ў той жа міг падняўся Ставер (Ста-ры, іначай, вер-шаплёт). Як кавялу, нагу адставіў I даў фантазіі палёт: — Ў мяне ў любым раёне грады, У кожнай вёсцы — свой народ! Куды прыеду — там і рады, Там і вядуць мяне ў гарод. Там рэдзьку з хрэнам ем ад пуза, Турнэпсы ўволю храбашчу, А як налопаецца Муза — Да ночы вершамі трашчу! У баразне й начую часам — I сніцца розная херня: То Скрыпка з Эвентавым разам, То нейкі Чавускі-Вірня!.. Тут Дзеружынскага заела: — Я ж першы ў спеўніках стаю! Мне балбатня ўжо надаела — Лепш я вам песню прапяю!.. Тады змяніўся з твару Вітка, Нервова шкелачкі працёр, Яму, напэўна, стала брыдка, Бо выйшаў ціха ў калідор. "Ну і актыўнасць, — думаў горка, — Такая з роду не была. О, каб і творчая гаворка На ўздыме гэтакім ішла!.." I Лупсякоў, якога жонка Прывалакла сілком на сход, I ён адчуў сябе няёмка I плітануў праз чорны ход. 3 балючай скрухай на абліччы Спыняў сустрэчных: — Слухай, брат! Яны ж мяне вар'ятам лічаць, А дзе — вар'яты? Хто — вар'ят?.. Між тым далёка ў заднім радзе Сядзеў вядомы драматург, I ясна ўсё было ў паглядзе, Што думаў ён пра тлумны гурт. "Чаго гавэнда гэта варта? Увесь ваш крык — адна камедзь. Такога хутара-фальварка, Як мой — ніколі вам не мець!.." Ды вось падняўся Хведаровіч — Сівагаловы аксакал — I песімістам нездаровым Рэвалюцыйны даў запал: — Прашу, таварышы, паверыць, Што калектыў — адзіны шлях, I я найду вам грады мераць 3 чырвоным бантам на грудзях! Я ў тундры марыў, як аб цудзе, Што прыйдзе гэтакі дзянёк. А тут — такая закусь будзе! Свая цыбулька! Свой часнок!.. Як заўжды, з месца Барадулін Перагукнуўся думкай з ім: — Да часнаку і да цыбулі Патрэбен побач магазін!.. Ды гэту рэпліку паэта Не ўчуў узнёслы Гаўрусёў: — Мой агарод — мая планета! А грады — глупства гэта ўсё! Ну, каб узяў сабе Скапараў — I я б адвёў калі душу. А так — пакуль іх ускапаю, Дык лепш паэму напішу!.. Макаль з Вярцінскім меркавалі: "Спакусны ўвогуле раён! I мы б не раз падначавалі, Каб там адкрыўся пансіён..." Тады падняўся ва ўсю веліч, Пад пахай сціснуўшы саф'ян, Паэт-вучоны Ніл Гілевіч — Вялікі друг усіх славян. — Мяне, браткі, хвалюе гэта Не больш, чым Ставераў "сцішок", Хоць для сям'і і я штолета Здымаю ў Купе катушок. Дык там жа Нарач нас купае, Як маці дзетак-галышоў, Ды і кампанія якая: Сам Танк, Лынькоў і Куляшоў! Я ж там і ў возеры, і ў лазні Па голых класіках магу Дакладна зверыць рост уласны I на Алімп заняць чаргу. А ў гэтым гамузе вялізным Мяне й не ўбачаць і затруць. Дый як жа будзе з камунізмам, Калі ўсе грады пабяруць?.. Шушкевіч глянуў на гадзіннік: Ці не даволі ўжо размоў? — Сябры! Дык вывад наш адзіны: Падзелім грады — і дамоў!.. I вось, штурхаючы ў гаворцы Адзін другога пад бакі, Наперад рынуліся творцы Цягнуць на шчасце нумаркі. Цягнулі творцы і не зналі, Б'ючы пярэдніх у каршэнь, Што ўжо найлепшае паклалі Арганізатары ў кішэнь. Што быў усцешаны ўжо досыць Увесь часопіс "Беларусь": Шаўня, Шыловіч, Гроднеў, Досін — Магутны аўтарскі хаўрус!.. А ўвечар, позна да паўночы, Навокал Лысае гары Пісакі, вытрашчыўшы вочы, Шукалі ўчасткаў нумары. О, творчы пошук над гарою! Калі б у гуле нашых дзён Свайго станоўчага героя Шукалі так — які б быў плён!