Читать «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8» онлайн - страница 349
Васіль Быкаў
«— В своей только что вышедшей книге „Доўгая дарога дадому“ вы неоднократно пишете, что вдали от Беларуси всегда испытывали чувство тоски по Родине. Первый раз осознали это в самом начале войны, когда оказались в Саратовской области. Сейчас, живя в Праге, вы можете сказать то же самое?
— В Саратовской области я испытал это чувство не в первый и не в последний раз: оно возникало и раньше — ещё когда пришлось уходить с Украины на восток и когда Родина отдалялась всё больше и больше. И потом, в войну, и после войны… Да и сейчас тоже. Можно сказать, что это чувство присутствует постоянно. Но это, я думаю, вполне естественно. Поэтому к этому чувству надо прислушиваться.
— И по этой причине вы именно так назвали книгу?
— Да, именно поэтому».
У выходных дадзеных першага накладу «Доўгай дарогі дадому» пазначаны 2002 г. (наклад кнігі на працягу 2003–2004 гг. неаднаразова дадрукоўваўся), аднак у сапраўднасьці першыя асобнікі «Доўгай дарогі дадому» зьявіліся толькі 28 сакавіка 2003 г. і праз некалькі дзён былі перададзеныя аўтару ў Прагу, дзе яму напярэдадні зрабілі апэрацыю. С. Абламейка пасьля прыгадваў: «31 сакавіка Быкава перавялі з рэанімацыі ў звычайную палату, і ў той жа дзень мы з Вольгай і зь Сяргеем Навумчыкам прыехалі яго адведаць. […] Мы прывезьлі яму першыя асобнікі дзьвюх ягоных кніжак: „Доўгай дарогі дадому“ і зборніку Быкаўскай публіцыстыкі на ўкраінскай мове „Крыжовы шлях“. Ён так чакаў выданьня сваіх успамінаў і быў так рады кнізе, што пакуль мы сядзелі ў яго на працягу гадзіны і гаварылі, некалькі разоў пачынаў гартаць кнігу і траціў нітку размовы. Мы абмяркоўвалі дызайн абедзьвюх кніжак, гаварылі, што ўкраінская лепшая, але было відаць, што яго цікавіць толькі „Доўгая дарога дадому“».
Аўтар да апошніх дзён дапрацоўваў тэкст «Доўгай дарогі дадому», сьведчаньне чаго — шматлікія матэрыялы, захаваныя ў Архіве Васіля Быкава.
Пры падрыхтоўцы гэтай публікацыі выкарыстоўваліся аднайменная кніга, раздрукоўка на прынтэры з аўтарскімі праўкамі (якія не заўсёды ўлічваліся і публікатарамі вышэйзгаданай кнігі), аўтарскія праўкі і ўдакладненьні да кніжнага тэксту «Доўгай дарогі дадому» (падрыхтаваныя Аўтарам дзеля перакладу кнігі на расейскую мову і перададзеныя Валянціну Тарасу), а таксама рукапісы тэксту і дадаткаў да яго: «Аўтабіяграфічныя дадаткі „ДДД“ да адпаведных мясьцін» (упершыню апублікаваныя ў 2006 г. у часоп. «Дзеяслоў» (№ 23)) і рукапісныя дапаўненьні — 39 пранумараваных уставак Аўтара ў асноўны тэкст (чорна-чырвоны сшытак).