Читать «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8» онлайн - страница 350
Васіль Быкаў
Упершыню «Доўгая дарога дадому» друкуецца з нумарацыяй разьдзелаў (117) і іх назвамі (паводле рукапісу і кампутарнай раздрукоўкі). Перад аўтарскімі ўстаўкамі ў тэксьце не падаюцца іх нумары, а сама ўстаўка вылучаецца прабеламі.
Примечания
1
З 22 чэрвеня да 10 кастрычніка 1941 году асобымі аддзеламі НКВД і заградатрадамі войскаў НКВД па ахове тылу затрымана 657 364 вайскоўцаў, што адсталі ад сваіх частак і ўцякалі з фронту. Асобымі аддзеламі арыштавана 25 878 чалавек, астатнія сфармаваны ў баявыя часткі і адпраўлены на фронт. Паводле пастаноў асобых аддзелаў і паводле прыгавораў вайсковых трыбуналаў расстраляна 10 201 чалавек… (З даведкі намесьніка начальніка асобага аддзелу НКВД СССР Мільштэйна.)
2
Першая была надрукавана ў «ЛіМе», аўтарам яе стаўся крытык Васіль Буран.
3
Шмат гадоў пасьля адзін адказны працаўнік ЦК КПСС па шчырасьці растлумачыў мне, што тое было зроблена дзеля майго паратунку. Iнакш яны змушаны былі б скіраваць мяне сьледам за Салжаніцыным.